Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Дачка хрысціянскай спявачкі Эмі Грант ахвяравала нырку для сяброўкі
07.02.2017 09:40

Амерыканская спявачка Эмі Грант, якую называюць «каралевай сучаснай хрысціянскай музыкі» аб’явіла аб тым, што яе дачка Глорыя Мілс Чэмпен паспяхова ўзнаўляецца пасля таго, як ахвяравала нырку сваёй лепшай сяброўцы.

 
Маргарэт Корт паскардзілася, што яе абвінавачваюць у падтрымцы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў
07.02.2017 08:45

74-гадовая экс-тэнісістка Маргарэт Корт, адна з найбольш паспяховых спартсменак за ўсю гісторыю тэніса ў інтэрв’ю The New York Times адзначыла, што яе спрабуюць абвінаваціць у чалавеканенавісніцтве.

 
Галандскі дызайнер спраектаваў габіт для сучасных дамініканцаў (+фота)
06.02.2017 16:03

Галандскі дызайнер Барэ Акерсдзійк прадставіў сучасны манаскі строй для дамініканцаў, перапректаваўшы яго і падкрэсліўшы значэнне і ролю, якую айцы дамініканцы з моманту заснавання ордэна выконваюць ў Касцёле.

 
РПЦ запускае мэсенджэр для сувязі з духавенствам і збору ахвяраванняў
06.02.2017 15:06

У Расіі распрацавалі мабільную праграму «Правжизнь Телеграмм». Створана яна на платформе мэсенджэра Telegram і прызначаная для зносін праваслаўных вернікаў і духавенства. Пра гэта паведамляе Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага Патрыярхату.

 
Біскупы Філіпінаў занепакоены сітуацыяй з забойствамі людзей за гандаль наркотыкамі
06.02.2017 12:57

Каталіцкі Касцёл Філіпінаў назваў кампанію ў барацьбе з наркотыкамі, якую распачаў прэзідэнт Радрыга Дутэрта, тэрорам супраць бедных.

 
СМІ: у Брытаніі медыкаў просяць не называць цяжарных будучымі мамамі
03.02.2017 13:35

Брытанскіх медыкаў папрасілі не называць цяжарных жанчын будучымі мамамі, бо гэта можа пакрыўдзіць трансгендераў, а замест гэтага выкарыстоўваць тэрмін «цяжарныя людзі».

 
Расія: у следчым ізалятары «Кресты» з’явяцца святыні для супрацоўнікаў і зняволеных
03.02.2017 10:04

У новым следчым ізалятары «Кресты-2» у Корпіне з’явяцца тры праваслаўныя святыні. Паводле праекта, у кожным корпусе ізалятара будзе знаходзіцца капліца. Таксама прадугледжана асобна ўзведзеная святыня на тэрыторыі ўстановы для асуджаных і супрацоўнікаў.

 
Зорка клуба «Рэал Мадрыд» — праціўнік абортаў
03.02.2017 09:22

Калумбійскі паўабаронца футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» Хамес Радрыгес назваў сябе праціўнікам абортаў. Футбаліст, які і раней не ўтойваў свае пралайфаўскія погляды, вызнаў у інтэрв’ю калумбійскаму журналісту, што мае антыабортныя перакананні.

 
«Бог прамовіў у Легніцы»: у Польшчы выдадзена кніга пра эўхарыстычны цуд
02.02.2017 16:06

У Польшчы выйшла кніга «Бог прамовіў у Легніцы». Выданне прысвечана эўхарыстычнаму цуду, які адбыўся ў парафіі Святога Яцэка ў Легніцы (Заходняя Польшча).

 
Абаронца зачатага жыцця можа стаць новым суддзёй Вярхоўнага Суда ЗША
01.02.2017 10:33

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намініраваў суддзю Нэйла Горсача, які выступае супраць легальных абортаў і эўтаназіі, на пасаду суддзі Вярхоўнага Суда ЗША.

 
За 20 гадоў да смерці святар у ЗША прасіў не асуджаць на смяротнае пакаранне свайго забойцу
01.02.2017 10:32

Каталіцкі святар Рэнэ Робэрт, якога застрэлілі ў красавіку 2016 года, яшчэ ў 1995 годзе падпісаў так званую «дэкларацыю жыцця». Сутнасць дакумента ў тым, што чалавек, які яго падпісвае, у выпадку гвалтоўнай смерці просіць не прыгаворваць забойцаў да смяротнага пакарання.

 
Дональд Трамп: ЗША будуць прымаць хрысціян з Сірыі
31.01.2017 10:51

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра несправядлівасць у адносінах да сірыйскіх хрысціянаў, якім, на яго думку, цяжэй, чым мусульманам, эміграваць у ЗША, і паабяцаў дапамагчы ім.

 
Іспанскі «Рэал Мадрыд» прыбярэ хрысціянскі крыж з эмблемы клуба ў арабскіх краінах
31.01.2017 09:45

Фірмовая прадукцыя іспанскага футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» у краінах Блізкага Усходу будзе прадавацца са змененым лагатыпам. На ім прыбяруць каталіцкі крыж. Такім чынам клуб хоча зарабіць 50 мільёнаў еўра.

 
У Польшчы з’явіцца аглядная вежа з 4-метровай скульптурай Маці Божай
30.01.2017 08:57

На паўднёвым усходзе Польшчы, у горадзе Мелец, збіраюцца ўзвесці першую ў гэтай краіне 16-метровую аглядную вежу з 4-метроваю скульптурай Дзевы Марыі на вяршыні.

 
У цэнтры ўвагі на СДМ у Панаме будзе марыйная тэматыка і экуменічны акцэнт
28.01.2017 15:49

«Сусветныя дні моладзі ў Панаме будуць мець важнае значэнне для ўсёй Цэнтральнай Амерыкі», — перакананы прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх сям’і і жыцця. Сваімі думкамі пра будучы форум кардынал Кевін Фарэл падзяліўся  ў інтэрв’ю ватыканскай газеце L’Osservatore Romano.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.