Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Маскве ўстановяць помнік Маці Тэрэзе як напамін пра сапраўдную дабрыню
09.09.2011 10:51

У Маскве будзе ўстаноўлены помнік благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты. 7 верасня 2011 г. адбылася яго прэзентацыя і перадача ў дар катэдральнаму касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстае адкрыццё помніка запланавана на 24 верасня.

У апошнія 10 гадоў, дзякуючы намаганням Міжнароднай акадэміі дабрыні, было ўстаноўлена звыш 70 помнікаў у 36 краінах свету. Ідэя помніка бл. Маці Тэрэзе заключаецца ў адраджэнні сапраўднага разумення дабрачыннасці і міласэрнасці.

«Мастацтва пустых далоняў» — так пісалі пра Маці Тэрэзу, бо ў яе самой не было нічога, але яна дапамагла мільёнам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.