Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Подпісы Маці Тэрэзы і кардынала Свёнтка можна ўбачыць у гомельскім музеі аўтографаў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.09.2011 14:15

Подпісы Маці Тэрэзы і кардынала Казіміра Свёнтка можна ўбачыць у музеі аўтографаў, які адкрыўся пры Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна ў Гомелі. У сістэматызаванай калекцыі налічваецца больш за 600 аўтографаў вядомых асобаў.

Сярод прадстаўленых ўласнаручных подпісаў вядомых людзей можна ўбачыць аўтографы Уладзіміра Высоцкага, Юрыя Гагарына, Кшыштафа Зануссі, Васіля Быкава, Аляксандра Салжаніцына, Яўгена Еўтушэнкі, Юрыя Башмета і інш. Сярод іх таксама аўтографы Маці Тэрэзы, кардынала Свёнтка, і, як паведамляе сайт гомельскай парафіі, кс. Славаміра Ласкоўскага, пробашча парафіі.

Аўтограф благаслаўлёнай Маці Тэрэзы музею часова прадаставіў кс. Славамір Ласкоўскі. Святар атрымаў яго ў лісце незадоўга да смерці благаслаўлёнай, з якой вёў перапіску аб дзейнасці ў Гомелі яе ордэна.

Ліст з аўтографам кардынала Свёнтка перадаў у музей вернік касцёла Аляксандр Гулевіч. А парафіянка Вольга Яўсеенка перадала кнігу з подпісам паэта Анатоля Сыса.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме