Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Рыме ўручылі ўзнагароду «Маці Тэрэзы з Калькуты»
11.12.2012 13:20

10 cнежня, у Дзень правоў чалавека, у Рыме адбылося ўручэнне Еўрапейскай узнагароды жыцця «Маці Тэрэзы з Калькуты». Яе атрымалі тры асобы, адна з іх — пасмяротна.

К’яра Карбэлла Петрылла памерла праз тое, што адмовілася ад хіміятэрапіі, паколькі была цяжарнай. Яе сын выжыў, а вось маці «прайграла» ў барацьбе з ракам. Цяпер яе многія называюць новай св. Джанай Бэрэтай Мола, якая была гатова ахвяраваць сваім жыццём дзеля ўзлюбленага дзіцяці.

Чарговым лаўрэатам узнагароды стала арганізацыя «La quercia millenaria», якая аказвае хоспісную дапамогу невылечна хворым дзецям. Узнагароду атрымала таксама 90-гадовая Ірэн Бэртоні, якая дапамагла выхаваць 58 дзяцей, а 18 усынавіла.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.