Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХ Звычайную нядзелю, Год В (25 кастрычніка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
21.10.2015 15:01

Каментарый да літургіі

“Яны пайшлі з плачам, але з суцяшэннем іх павяду…”


Бог сапраўды суцяшае, вядзе добрымі дарогамі, каб перамяніць наш смутак у радасць. Ён не зважае і не патрабуе ад нас, каб мы былі спраўнымі і здольнымі да ўсяго, але толькі хоча, каб быў давер да Яго і Ягонага Сына, які прыйшоў нас паклікаць і прывесці да збаўлення. Пра гэта пачуем сёння ў першым і другім чытаннях, а таксама ў псальме.

Каментарый да літургіі слова

“Ідзі, вера твая вылечыла цябе”

У першым чытанні і псальме мы бачым Божыя словы, якія даюць нам падставу верыць, што Ён пра нас клапоціцца і не пакіне нас адных. У другім чытанні ж паказаны працяг, а менавіта тое, якім чынам Пан бачыць нашае збаўленне – праз Езуса Хрыста, які прыходзіць і які ёсць Першасвятаром. Але самым цікавым з’яўляецца Евангелле, якое паказвае нам тое, якой веры мы патрабуем. Бог хоча нашых намаганняў ад пачатку. Ён не кажа, што людзі з першага чытання прынесены Ім - яны прыйшлі самі, на голас, які іх клікаў. Так і ў Евангеллі: калі б не патрабаванні сляпога, не яго вера, невядома, ці быў бы ён заўважаны і аздароўлены.

Малітва вернікаў

Да Бога Усемагутнага, у Тройцы Адзінага, узнясём пакорныя малітвы:

  • Молімся за Святы Касцёл, каб адорваў людзей верай, надзеяй і любоў’ю.
  • Молімся за Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб не стамляліся несці святло Хрыста людзям.
  • Молімся за ўсіх бяздомных, каб знайшлі годнае месца для жыцця і супакой у сэрцы.
  • Молімся за сужэнцаў, каб Уваскрослы Хрыстус быў для іх Крыніцай узаемнай любові.
  • Молімся за нас, тут сабраных, каб штодня крочылі шляхам, якім вядзе нас Пан.

Божа, выслухай нашыя малітвы, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Рудкоўская

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)