Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
21.06.2017 14:34

Чытанні>>>

Каментарый да літургіі

Хрыстус прыняў пакуты, ганенні і смерць, пасля чаго ўваскрос. Гісторыя Касцёла таксама адбываецца на фоне нязгодаў, пераследу і цярпення. Гэта шлях да перамогі і хвалы. Мы ў сваім жыцці часта зведваем выпрабаванні з прычыны нашай веры. Хрыстус заклікае нас трываць. Ён умацоўвае нас сваім прыкладам, сваёй ахвярай і сваёй ласкай.

Напачатку святой Імшы перапросім Бога за нашыя грахі, каб гэтая ахвяра ўмацавала нас у веры, якая дае нам жыццё.

Каментарый да літургіі слова

Ерамія, які прапаведаваў праўду і быў верны Богу, падвяргаўся пераследу з боку сваіх суайчыннікаў. Але Ён трываў у верным служэнні, таму што яго дапамогай быў Бог. У Евангеллі Хрыстус заклікае нас быць вернымі Яму, нягледзячы на пераследы і выпрабаванні, бо ў рэшце рэшт пераможа праўда і тыя, хто служыць ёй з верай. Галоўным ворагам чалавека з'яўляецца грэх, але Хрыстус — Новы Адам — перамог грэх, як вучыць св. Павел у пасланні да Рымлянаў.

Малітва вернікаў

Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, з верай занясём нашыя просьбы:

  1. Молімся за святы Касцёл, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
  2. Молімся за Святога Айца, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Святога Духа, з любоўю кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
  3. Молімся за сем’і, каб, моцныя Богам, выхоўвалі дзяцей паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў. Цябе просім...
  4. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб на дарозе свайго жыцця сустрэлі людзей, якія прыйдуць да іх з дапамогай і падтрымкай. Цябе просім...
  5. Молімся за памерлых, каб асягнулі шчасце прабывання ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім...
  6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія з верай узносім да Цябе. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Адноўлена 21.06.2017 14:38
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)