Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
16.06.2017 13:13

Каментарый да літургіі

Нядзельная святая Эўхарыстыя збірае нас вакол Божага алтара, каб аднавіць у нашых сэрцах надзею на збаўленне.

Сам Езус набліжаецца да кожнага з нас, каб узмацніць сёння нашу хрысціянскую веру ў тое, што Ягонае слова трывае праз вякі.

Ён яднае нас у сакрамэнце святой Камуніі, каб мы верна выконвалі даручаныя нам заданні.

Менавіта сам Езус Хрыстус — Збаўца свету, паклікаў нас да служэння бліжнім.

Каментарый да літургіі слова

У слове Божым пачуем сёння, як Езус паклікаў дванаццаць вучняў і даў ім святарскую ўладу. Але паколькі і сёння «жніво вялікае, ды работнікаў мала», Хрыстус звяртаецца таксама да нас: «Маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё…»

Езус Хрыстус заклікае нас маліцца аб новых пакліканнях да святарства. Але мы, людзі свецкія, таксама павінны служыць бліжнім. Таму нам варта ўсвядоміць сваё хрысціянскае пакліканне і не баяцца станоўча адказаць на яго.

«Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце», — гэта тыя заданні, якія нам даручае Езус Хрыстус, каб пашыралася Божае Валадарства на зямлі.

Малітва вернікаў

Ойча спрадвечны, прымі нашыя шчырыя малітвы, якія ўзносім да Цябе, спадзеючыся на Тваю бязмежную міласэрнасць:

  1. Молімся за святы Каталіцкі Касцёл, каб паўсюдна нястомна абвяшчаў праўду аб збаўленні і абуджаў веру ў Езуса Хрыста. Цябе просім…
  2. Молімся за Папу Рымскага Францішка і ўсё духавенства, каб годна выконвалі сваё адказнае апостальскае і святарскае служэнне. Цябе просім…
  3. Молімся за тых, хто рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту святарства, каб, узмоцненыя дарамі Святога Духа, праз усё жыццё заставаліся вернымі свайму пакліканню. Цябе просім…
  4. Молімся за хрысціянскія сем’і, у якіх няма ўзаемаразумення, каб, з’яднаныя з Хрыстом, яны жылі ў згодзе, праўдзе і ва ўзаемнай любові. Цябе просім…
  5. Молімся за тых людзей, якія ў сэрцы не маюць супакою, каб адшукалі яго ў сакрамэнце споведзі, шчырай малітве і святой Камуніі. Цябе просім…
  6. Молімся за душы, якія церпяць у чыстцы, каб праз нашыя шчырыя малітвы, яны змаглі дасягнуць вечнай радасці ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім…
  7. Молімся за нас, сабраных на святой літургіі, каб мы заўсёды мелі адвагу годна выконваць заданні, даручаныя нам Хрыстом, і абвяшчаць праўду аб набліжэнні Ягонага Валадарства. Цябе просім…

Выслухай, Божа, нашыя малітвы. Праз Хрыста, Пана нашага, які з Табою і ў еднасці з Духам Святым жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

Адноўлена 16.06.2017 13:17
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)