Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ёды (Іоды) — парафія Маці Божай Шкаплернай

Адрас:

211913

а.г. Іоды, Шаркаўшчынскі р-н

Расклад набажэнства:

  • Св. Імша ў нядзелю — 14.00 

 Адпуст — Маці Божай Шкаплернай — 16 ліпеня

 

 

 

а

 

 


 
Більдзюгі – парафія Св. Арханёла Міхала i св. Ігнацыя Лаёлы, святара

Расклад набажэнстваў:

  • Св. Імша ў нядзелю — 13.00

 

 

 

 

 п


 Фота  А. Жылевіча

 
Ушачы — парафія Святога Лаўрэна
Вушачы — касцёл святога Лаўрэнція
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. П. Броўкі, 6
в. Ушачы

Ушацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211480

Тэл.: (8–02158) 22977
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00, 18.00
Адпусты: успамін св. Лаўрэнція – 10 жніўня
яЗ гісторыі парафіі

Парафія ва Ушачах бярэ свой пачатак з 1716 г., калі Геранім Жаба, падваявода полацкі, прывёз сюды айцоў дамініканаў, якія пабудавалі тут касцёл пад тытулам св. Гераніма і кляштар. Напачатку святыня належала парафіі Кублічы, а з 1793 г. стала парафіяльнай. Гэтую дату і трэба лічыць пачаткам існавання ушацкай парафіі. Ад 1787 г. дамінікане кіравалі пачатковай 6-класнай школай пры сваім кляштары, а ў канцы XVIII ст. утрымлівалі школы і шпіталі мястэчка.

Яшчэ ў 1758 г. мястэчка Ушачы атрымала магдэбургскае права і герб, на якім была выява святога Лаўрэнція. Менавіта з таго часу і да нашых дзён св. Лаўрэнцій з’яўляецца апекуном Ушачаў.

У 1832 г. расійскія ўлады ліквідавалі кляштар, а касцёл перадалі дыяцэзіяльнаму духавенству. 29 ліпеня 1868 г. на хвалі пераследу пасля студзеньскага паўстання парафія ва Ушачах была ліквідаваная, а касцёл перададзены Праваслаўнай Царкве. На той момант у парафіі налічвалася каля 1400 вернікаў. У гэты ж дзень былі зачыненыя таксама касцёлы ў Чашніках, Кублічах і Палідонічах.

На пачатку ХХ ст. ва Ушачах была адна царква, рыма-каталіцкая капліца і чатыры сінагогі. У 1905 г. у сувязі з абвяшчэннем маніфеста Мікалая ІІ католікам з Ушачаў удалося атрымаць дазвол на вяртанне парафіі. Набажэнствы адбываліся ў драўлянай капліцы на могілках. У 1908 г. быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла, але ў хуткім часе недабудаваную святыню зачынілі. Перад рэвалюцыяй 1917 г. у парафіі налічвалася 1600 вернікаў. Пасля рэвалюцыі на працягу некаторага часу ў мястэчка прыязджаў адпраўляць св. Імшу ксёндз з Лепеля.

У 1994 г. дзякуючы вялікім намаганням лепельскага пробашча кс. Мечыслава Янцышына парафія св. Лаўрэнція адрадзілася. У 2001 г., амаль праз два стагоддзі, ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касцёлам, які пачалі аднаўляць. Праводзяцца рэгулярныя заняткі па катэхезе для дзяцей і моладзі, удзяляюцца св. сакрамэнты, арганізавана першае Ружанцовае кола, адбываюцца духоўныя сустрэчы для паглыблення рэлігійных ведаў.

24 кастрычніка 2004 г. біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асвяціў адбудаваную святыню.
 
Губіна – парафія св. Андрэя, апостала, i св. Кацярыны Сіенскай, дзевы
 
Бароўка – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрд i Нараджэння св. Яна Хрысціцеля
 
Станцыя Парафіянава – парафія Св. Тамаша, апостала, i св. Барбары
 
Кіякова – парафія Узвышэння Святога Крыжа i Ахвяравання Пана
 
Бярозкі – парафія Св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка, i св. Альжбеты (Венгерскай)
 
Барсукі – парафія Святой Сям’і i Св. Юрыя Вялікамучаніка

211729

а.г. Барсукі, Докшыцкі р-н

святая Імша ў нядзелю: 12.00, у будні і на святы — 18.00

 
Шуневічы – парафія Св. Мацвея, апостала, i св. Васілія Вялікага, біскупа і доктара Касцёла
 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 Наступная > Апошняя >>

Старонка 11 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.