Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Божае Нараджэнне]
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2011
2011-12-17 10:24:20

Ад Бэтлеема да чалавечага сэрца

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
Чаму Бог стаў чалавекам?
2011-12-24 15:46:44

У маўклівасці ночы нараджаецца Езус Хрыстус. Ён прыходзіць у наш свет зямны, каб адкрыць у нас праўду. Але якую? Якую праўду пра нас адкрые наш Добры Езус? І хто мы побач з Ім у гэтай ночы і ў гэтым жыцці? Хто мы ёсць па задуме Пана і якія ў Яго на нас планы?

 
Планы Святога Айца на Адвэнт і перыяд Божага Нараджэння
2011-11-25 07:38:59

Апостальская Сталіца апублікавала праграму мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI у перыяд Адвэнту і святаў Божага Нараджэння. Па традыцыі, 24 снежня Пантыфік узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра, а ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

 
Пантыфік павіншаваў Усходнія Цэрквы са святам Божага Нараджэння
2011-01-07 11:14:24
Святы Айцец скіраваў словы віншавання і пажаданняў Усходнім Цэрквам з нагоды свята Божага Нараджэння, якое яны адзначаюць 7 студзеня. Паводле слоў Папы, хрысціяне павінны ззяць, як дзеці святла, каб прыцягнуць ўсіх да прыгажосці Божага Валадарства.
 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ў ІІ Нядзелю пасля Божага Нараджэння
2010-12-29 14:57:01
2 студзеня 2011 г., мінская архікатэдра

1. Вітаю ўсіх у 1-ю нядзелю Новага года — найбольш вядомага ва ўсім свеце свята, бо ўсе, незалежна ад рэлігіі ці нацыянальнасці, яго святкуюць. Святкуюць і часам нават робяць новыя пастанаўленні. Спадзяюся, што і мы як вернікі таксама іх зрабілі.

Пастанаўленні вельмі патрэбныя, калі мы імкнёмся змяніць наша жыццё, бо мы не з’яўляемся дасканалымі. Дасканалы толькі Бог. Напэўна, кожны з нас мае да самога сябе прэтэнзіі, што не заўсёды быў такім, якім павінен быў быць. Гэта не што іншае, як голас сумлення. Тады мы выказваем свой жаль за грахі і за ўсё нядобрае ў жыцці.

Аднак, з іншага боку, жыццё хутка змяняецца, і мы стараемся прыстасавацца да яго вымаганняў. Тады ў мітусні заняткаў і вырашэння жыццёвых праблем наш жаль хутка знікае.

Адзін амерыканец нават выдумаў спосаб, як дапамагчы людзям пазбавіцца ад смутку і жалю. Напярэдадні Новага года ён паклікаў да сябе людзей для разважання над сваім жыццём. Потым казаў ім запісваць свае перажыванні і жаль на кавалку паперы. Далей даваў ім запалак і казаў падпаліць паперу. Такім чынам, паводле яго думкі, увесь жаль знікаў разам з дымам. Вядома, што гэта не што іншае, як ашукванне людзей.

2. Як вернікі, мы не можам дзейнічаць такім чынам, тым больш, што Святое Пісанне не вядзе нас у нашу ўжо пражытую гісторыю, але заклікае да новага жыцця. Яно канцэнтруецца не на нашых перажываннях, а на нашых магчымасцях. Святы апостал Павел у Пасланні да Філіпійцаў заклікае забыцца пра тое, што было, і імкнуцца ўперад.

Калі мы былі ў цырку, то, напэўна, бачылі, як велізарны і вельмі моцны слон, прывязаны да маленькага калочка, выконвае розныя трукі. Здаецца, што ён лёгка мог бы вырваць гэты калок і збегчы. Аднак слон гэтага не робіць. Чаму? Калі ён быў яшчэ зусім малы, яго прывязвалі да моцнага слупа. Слон рваўся на свабоду, аднак не мог вырвацца. Ён прывык, што заўсёды будзе прывязаны, і таму, калі стаў дарослым, нават не спрабуе вырывацца і толькі пакорна выконвае волю дрэсіроўшчыка.

Нашым дрэсіроўшчыкам, калі так можна выказацца, з’яўляецца жыццё, якое ў наш час усё больш і больш адыходзіць ад Бога. Мы прывыкаем жыць так, як быццам Бога зусім няма, і таму вельмі часта жывём так, як нам падабаецца, не беручы пад увагу маральныя нормы. Паўсюдна прыняты стыль жыцця кіруе нашым жыццём, і мы паддаёмся яму. Грахоўная або індыферэнтная рака жыцця нясе нас, і мы не здольныя выйсці з яе.      

3. Сённяшняе Евангелле — гэта не што іншае, як паўтарэнне Евангелля з дня Божага Нараджэння, у якім св. апостал Ян заклікае выйсці з цемры граху да жыцця ў святле Божым. Гэтым святлом з’яўляецца Езус Хрыстус і Яго Евангелле.

Са штодзённага жыцця мы ведаем, што там, куды не даходзіць святло сонца, дрэвы і расліны растуць вельмі слаба і не прыносяць плёну. Так і з чалавекам: калі ён не знаходзіцца ў святле Божай ласкі, то яго ўчынкі не прыносяць адпаведнага выніку, нават калі інтэнцыі і былі добрымі.

Таму найбольш важнай пастановай на пачатку Новага года павінна быць пастанова жыць у святле праўды Божай.

4. Што гэта азначае? Найперш, распачынаць і завяршаць дзень малітвай, раніцай ахвяруючы ўсе свае справы Богу, а вечарам дзякуючы за ўсё добрае, што адбылося, і перапрашаючы за ўсё дрэннае. Кожную нядзелю і свята прымаць удзел у святой Імшы. Часта спавядацца і прыступаць да св. Камуніі. Клапаціцца аб належным выхаванні моладзі, звяртаючы вялікую ўвагу на яго духоўны аспект. Рабіць учынкі міласэрнасці. Духоўна ўдасканальвацца, найперш праз чытанне Святога Пісання. Бараніць хрысціянскія каштоўнасці. Сваім жыццёвым прыкладам у нашым секулярызаваным свеце, які адмаўляецца ад маральных каштоўнасцяў, быць жывымі старонкамі Евангелля і тым самым абвяшчаць яго ўсім людзям.  

Cвяты Томас Мор у сваёй кнізе «Разважанні» апісвае наступную гісторыю. Адзін пілігрым убачыў людзей, якія працавалі на даху будынка. Тады ён спытаўся ў чалавека, які знаходзіўся каля будынка, ці ён часам не манах, бо той быў вельмі падобны на законніка. «Так, я манах», — адказаў гэты чалавек. «А хто гэтыя людзі, што працуюць на даху?» — спытаўся пілігрым. — «Мае манахі, а я з’яўляюся абатам гэтага кляштара».

«О, вельмі добра бачыць, як кляштар расце ўверх», — кажа пілігрым. —«Не, яны яго паніжаюць», — адказаў абат. — «Чаму?» — «Каб бачыць усход сонца».

5. Дарагія браты і сёстры!

Распачынаючы Новы год і робячы пастанаўленні на новы этап нашага жыцця, услухоўваючыся ў голас апостала язычнікаў св. Паўла, пакінем мінулае і будзем імкнуцца ўперад, забудземся пра старога грэшнага чалавека, які жыў у нас, і апранемся ў новае адзенне Божай ласкі. Знімем з нашых вачэй усё тое, што захіляе нам святло ніколі не заходзячага сонца — Езуса Хрыста, каб усе Яго дні былі пражыты ў Яго святле. Няхай гэта будзе нашай пастановай на Новы год, каб, стаўшы новым, аздобленым Божай ласкай чалавекам і жывучы ў святле Евангелля, мы будавалі Валадарства Божае на гэтай зямлі і дасягнулі ў ім удзелу ў вечнасці.    Амэн.

 
Слова, якое стала... пытаннем
2010-12-27 12:08:05

«„Было Святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека“. У гэтыя дні дазволю сабе перафразіраваць гэтыя словы: „Было Святло праўдзівае, якое задае пытанне кожнаму чалавеку“. Пра што пытаецца? Ці свеціш ты, чалавеча, Боскім агнём? — вось пра што пытаецца Яно».

 
Пра што не забыць, каб радасна сустрэць Божае Нараджэнне?
2013-12-23 14:39:10
У хуткім часе будзем святкаваць Божае Нараджэнне — адно з найбольш цудоўных святаў хрысціянства. Яно, як і многія, мае сваю адметную і цікавую сімволіку ў святкаванні. Пра некаторыя сімвалы вігілійнага вечара хочам нагадаць вам, дарагія наведвальнікі, а таксама падказаць, пра што неабходна памятаць, каб належна прыняць у свае сэрцы, дамы і сем’і нованароджанага Хрыста.
 
Са святамі Божага Нараджэння!
2010-12-24 09:22:41

Больш двух тысяч год таму на небе заззяла зорка, якая ўказала месца Нараджэння Збаўцы! Няхай святло веры дапаможа ўбачыць гэтае ззянне і ў сёлетнюю ўрачыстую ноч. Жадаем, каб чарговы ўспамін Божага прыйсця ў гэты свет надаў надзеі, прынёс гармонію, а сэрцы напоўніў радасцю.

 
Папа выступіць са зваротам для Вялікабрытаніі на радыё ВВС
2010-12-23 14:05:44

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць з калядным радыёзваротам для Вялікабрытаніі, якое будзе трансліравацца па 4-м канале радыё ВВС. Папа ўпершыню адрасуе сваё каляднае пасланне гэтай краіне.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Рымскай Курыі перад святамі Божага Нараджэння
2010-12-21 09:54:18

Да аднаўлення хрысціянскай маральнасці згодна са шляхам, указаным Янам Паўлам ІІ у энцыкліцы «Veritatis splendor» і аднаўлення ў праўдзе святарскага служэння заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі напярэдадні Божага Нараджэння 20 снежня 2010 г. Папа ўказаў таксама на неабходнасць паяднання на Блізкім Усходзе і на жыццё ў згодзе з «сумленнем, падпарадкаваным праўдзе, якое кажа аб прысутнасці Бога і ў сённяшнім свеце».

 
Гісторыя калядных батлеек
2010-12-17 14:57:52

Гісторыя майстравання батлеек на Божае Нараджэнне бярэ свой пачатак у сярэднявеччы. Святы Францішак Асізскі ў 1223 г. у Грэччо (Умбрыя, цэнтральная Італія) упершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста.

 
6 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
2010-01-05 09:36:31

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. Гэтая ўрачыстасць была вядома на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст. Праз 100 год яе пачалі адзначаць і на Захадзе, дзе яна пераўтварылася ў свята Трох Каралёў. У літургіі гэтая ўрачыстасць непарыўна звязана з Божым Нараджэннем.

 
Святы Айцец раздзяліў калядны абед з найбольш беднымі жыхарамі Рыма
2009-12-28 10:50:26

У нядзелю 27 снежня 2009 г. падчас абеду ў рымскай сталоўцы, наладжанай дзякуючы працы дабрачыннай Супольнасці св. Ідзія, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з самымі беднымі жыхарамі Рыма, якія з’яўляюцца часткай вялікай сям’і Касцёла і атрымліваюць дапамогу ад гэтай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі. Падчас абеду, які па традыцыі арганізоўваецца для рымскіх жабракоў у калядны перыяд, Пантыфік павіншаваў са святамі Божага Нараджэння больш за 200 сваіх субяседнікаў.

 
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ва ўрачыстасць Божага Нараджэння і на заканчэнне года
2009-12-24 11:14:23

Як і штогод, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ва ўрачыстасць Божага Нараджэння будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў Ватыкане. Святая Імша пастэрка пад кіраўніцтвам Пантыфіка распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 22 гадзіны.

 
Віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча са святам Нараджэння Пана (МР3)
2009-12-23 12:43:06

Дарагія наведвальнікі! У гэтыя радасныя дні Божага Нараджэння Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіроўвае да вас свае віншаванні і заклікае яшчэ раз задумацца над сапраўдным сэнсам гэтай урачыстасці.

 
Падчас святаў Нараджэння Пана Святы Айцец будзе карыстацца новым пастаралам
2009-12-22 12:01:37

Падчас сёлетніх урачыстасцяў Божага Нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць набажэнствы з новым пастаралам, які атрымаў месяц таму. Новы пастарал падобны да таго, якім карыстаўся папа Пій ІХ, і з’яўляецца дарам Таварыства св. Пятра — рымскай дабрачыннай арганізацыі, заснаванай у 1869 г.

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Нараджэнне Пана 2009 года
2009-12-23 10:36:43

«Нязменная праўда ўцелаўлення Бога, якая стала пачаткам хрысціянства, дапамагае нам вярнуцца да ўстаноўленага Творцам маральнага парадку і выбраць той шлях, які гарантуе радасць, сапраўднае развіццё на гэтым свеце і шчаслівую вечнасць. Чалавек павінен духоўна змяняцца, каб і свет змяняўся да лепшага. А каб змяніцца, патрэбна святло, што паходзіць ад Бога, і Яго моц, якія прыйшлі ў гэты свет у святую ноч Хрыстовага Нараджэння», — чытаем у сёлетнім пасланні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне.

 

Усяго 37 матэрыялаў адзначана цэтлікам Божае Нараджэнне.

<< Start < Previous 1 2 Next > End >>
Page 2 Of 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.