10 чэрвеня ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Антона Анціпенкі.
Віцебская дыяцэзія супольна з кіраўніцтвам аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць XIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы медыцынскай этыкі ў сучасным свеце».
Семінар у форме майстар-класа для абаронцаў жыцця і сямейных каштоўнасцей пройдзе 9-11 чэрвеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны). У праграме семінара — падрыхтоўка да правядзення лекцый у абарону жыцця і сям'і, павышэнне кваліфікацыі тых лектараў, якія ўжо працуюць у сферы абароны жыцця.
15 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божага Цела. Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і парафія Божага Цела ў Мінску запрашаюць на супольнае святкаванне ў капліцу Маці Божай Шкаплернай па вул. Герасіменкі 6/1.
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Магілёве 18 чэрвеня. Яна распачнецца ў 11.00 у катэдральным касцёле і будзе пралягаць па вуліцы Лазарэнка да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія.
Пешая пілігрымка з Баранавіч у Будслаў вырушыць ужо 24 раз. Працягвацца яна будзе дзевяць дзён — з 22 па 30 чэрвеня. 1 ліпеня — удзел у галоўных урачыстасцях у Будславе.
19-22 чэрвеня ў Гродне пройдзе ІХ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі «Разам з Марыяй да Езуса». Парафіяда складаецца з трыяды «Святыня – тэатр – спорт». Праграма будзе выглядаць наступным чынам:
23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».
23 чэрвеня у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы — адным з прыгажэйшых барочных святыняў Еўропы — пройдзе канцэрт салістаў і артыстаў аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
23–25 чэрвеня ў Баранавічах пройдзе ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і». Арганізатар — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне, а семінарыст Яўген Вінтаў — дыяканскае.
24–30 чэрвеня ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі з а. Юзафам Аўгусцінам SJ. Рэкалекцыі праходзяць у маўчанні, кожны дзень — размова з духоўным кіраўніком.
Трывае запіс у пілігрымку з Мінска ў Будслаў, якая традыцыйна аб’ядноўвае вернікаў розных мінскіх парафій і сёлета будзе ўжо 27-й па ліку. Пілігрымка пачынаецца 26 чэрвеня святой Імшой ў 8.00 у катэдральнай святыні.
25 чэрвеня вырушыць салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (далей — СМЕП) Смаргонь-Будслаў. Дэвіз СМЕП, якая пройдзе ў 18 раз, — «Сям’я — месца збаўлення».
У Магілёве для вернікаў Магілёўшчыны арганізоўваецца пілігрымка ў Вільнюс, прымеркаваная да ўрачыстасці беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, якая адбудзецца 25 чэрвеня. Паездка будзе працягвацца з 24 па 26 чэрвеня.