Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Моладзь запрашаецца на Тыдзень з Янам Паўлам ІІ |
Анонсы
|
18.04.2011 11:59 |
1 мая 2011 г. адбудзецца беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ. У гэты ж дзень спаўняецца 20 год з дня выдання адной з найбольш важных энцыклік Вялікага Папы — «Centesimus annus» («Соты год»). З гэтай нагоды моладзевае душпастырства «Разам» арганізуе Тыдзень з Янам Паўлам ІІ: з 25 па 30 красавіка ўдзельнікі будуць збірацца ўвечары і абмяркоўваць па адным раздзеле са згаданай энцыклікі.
Мэта гэтага мерапрыемства — падрыхтавацца да свята беатыфікацыі, ушанаваць вялікага духоўнага Настаўніка, а таксама ўзбагаціць свае веды ў сферы сацыяльнага вучэння Касцёла.
Сустрэчы будуць адбывацца ў капліцы Узвышэння Святога Крыжа пры віцебскім касцёле св. Барбары а 19-й гадзіне. Прыняць удзел у іх запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма мерапрыемства:
25 красавіка, панядзелак — раздзел І: асаблівасці «Новых рэчаў» 26 красавіка, аўторак — раздзел ІІ: у накірунку «новага» ў нашы дні 27 красавіка, серада — раздзел ІІІ: 1989 год 28 красавіка, чацвер — раздзел IV: прыватная ўласнасць і ўсеагульнае прызначэнне матэрыяльных дабротаў 29 красавіка, пятніца — раздзел V: дзяржава і культура 30 красавіка, субота — раздзел VI: чалавек — шлях Касцёла
Удзельнікам сустрэч неабходна загадзя чытаць паасобныя раздзелы.
Тэкст энцыклікі даступны на рускай мове ў Інтэрнэце: http://www.catholic.uz/holy_material.html?id=464#05
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.