Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Усяго патроху


Як дзяўчынка Яся на «маёвыя» хадзіла
01.05.2015 06:00

У галоўным алтары пачынала пагрукваць, і паволі абраз з выяваю Святой Тройцы апускаўся ўніз, а за ім адкрывалася фігура Маці Божай. Гэту фігуру сузіраць не даводзілася доўга, толькі пакуль не скончыцца Ларэтанская літанія, якую ў касцёле звычайна спявалі. Пасля Маці Божая зноў закрывалася абразом, а Яся, пяцігадовая дзяўчынка, думала: «А як яна там адна будзе? Аж да наступнага вечара, зусім адна?»

 
Жніво вялікае, а работнікаў мала
25.04.2015 07:16

Прыклад жыцця, убачаны ў канкрэтных людзях, якія ўжо прысвяцілі сваё жыццё Богу і Касцёлу, — гэта быццам святло, якое асвятляе маладыя парасткі пакліканняў. Можна спадзявацца на яго далейшае добрае развіццё менавіта тады, калі на парастак, што вырас на добрай глебе, трапіць хоць бы адзін праменьчык добрага прыкладу або нават адно толькі слова падтрымкі.

 
Ад пустой магілы да Галілеі
06.04.2015 08:48

З бояззю і вялікай радасцю разам з жанчынамі бяжым абвясціць усяму свету, што магіла пустая. Сёння на нашай дарозе сведчання становіцца сам Хрыстус Уваскрослы і абвяшчае нам велікоднае пасланне: «Не бойцеся. Ідзіце і скажыце Маім братам: няхай ідуць у Галілею, там Мяне ўбачаць».

 
Пустая магіла — дом веры
05.04.2015 00:27

Велікодная раніца правакуе нас да разважання на тэму таго, што сталася з Езусам з Назарэта. У пошуку адказу на гэтае пытанне, у першы дзень пасля шабату, Касцёл запрашае кожнага з нас стаць на сцежку, што вядзе да пустой магілы.

 
Пра традыцыі асвячэння велікодных страваў
03.04.2015 14:28

Згодна са шматвяковай традыцыяй, пасля рэзурэкцыйнай святой Імшы, якая звычайна цэлебравалася вельмi рана ў нядзелю, адбывалася цырымонiя асвячэння ежы на святочны стол. Вяртаючыся дадому, сям’я сядала за ўрачыстае снеданне, якое, як i сама ежа, называлася «свячонае».

 
Пост, міласціна, малітва
24.03.2015 10:56

Пост, міласціна, малітва — тры ўмовы перажывання Вялікага посту. Гэтыя выдатныя спосабы дадзены нам для таго, каб 40 дзён посту пражыць як мага бліжэй да Евангелля.

 
Хто прыдумаў споведзь?
22.03.2015 00:39

У перыяд Вялікага посту, які з’яўляецца часам пакаяння і навяртання, каля канфесіяналаў выстройваюцца доўгія чэргі ў чаканні сакрамэнту Божай Міласэрнасці. Пасля сваіх грэшных учынкаў вернікі прагнуць ізноў вярнуцца да еднасці з Хрыстом і напоўніцу ўдзельнічаць у жыцці вялікай сям’і дзяцей Божых, альбо Касцёла.

 
Каб быць бліжэй да Бога
20.03.2015 11:47

У Пасланні да Эфесцаў святы Павел піша: «Цяпер у Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, знаходзіцеся блізка праз КРОЎ Хрыста».

 
Укрыжаваная Любоў
17.03.2015 10:43

Кожны дзень хрысціянін робіць знак крыжа, але часта ён нават і не задумваецца над тым, для чаго ён гэта робіць і што ўвогуле гэта значыць. Мы так прызвычаіліся да гэтага знака, што ён неяк стаўся для нас простай звычкай. У святыні мы таксама бачым крыж. Шмат хто з нас мае крыж у сваім пакоі, і амаль кожны носіць на шыі крыжык альбо медалік.

 
«Такая Божая дачка»
08.03.2015 03:54

Ды ў цішыні прад Богам сшытак,
спісаны, скрэслены сваім жыццём, трымае,
хвіліну кожную з Хрыстом звярае,
І кім бы не была — святла шукае,
якое, каб не несла — не жыла б!
Яна такая — Божая дачка!

У Міжнародны дзень кожнай жанчыны, якая заўсёды застаецца любай дачкой Створцы, наступныя абразкі. 

 
«Пральня жыцця»
08.03.2015 00:26

Кожны Вялікі пост — гэта шанс для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», як тлумачыць Пол Браен Кэмпбэл SJ.

 
Вялікі пост праз прызму ласкі
03.03.2015 11:11

Давайце перажывем гэты Вялікі пост так, каб ён адрозніваўся ад любога іншага посту, які быў дагэтуль у нашым жыцці. Узгадайма, што пост можа адкрыць нашыя сэрцы на шматлікія ласкі. Пан Бог дапамагае нам змяніць жыццё так, каб яно стала больш свабодным і радасным, каб мы мацней імкнуліся да любові і служэння бліжнім.

 
Як на працягу дня знайсці час для Вялікага посту
25.02.2015 14:47

Хуткі тэмп вашага жыцця пакідае няшмат часу і энергіі для традыцыйных практыкаў Вялікага посту. Але вы ўсё ж можаце знайсці час для духоўнай асэнсаванасці і служэння ў вашым інтэнсіўным графіку. Рэч у тым, каб убачыць, што велікапосныя практыкі з’яўляюцца часткаю, а не дадаткам да дзейнасці ў вашым напружаным дні.

 
25 спосабаў перажыць Вялікі пост
21.02.2015 09:34

Мы распачынаем Вялікі пост, час вялікай міласці, час духоўнага адраджэння. Традыцыйна існуюць тры асноўныя кампаненты Вялікага посту: малітва, пост і міласціна. Тут я хачу прапанаваць 25 спосабаў перажыць перыяд Вялікага посту ў такім духу малітвы, посту і міласціны.

 
Сэнс велікапосных сімвалаў і абрадаў
18.02.2015 09:34

Мінулі калядныя святы, было шмат радасці, шуму, мітусні. Распачнецца наступны перыяд літургічнага года — Вялікі пост, перад пачаткам якога варта ўсвядоміць стан сваёй душы, уласную мізэрнасць і грэшнасць. На старонках Святога Пісання захвочванне да посту паўстае не адзін раз.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 17
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.