Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Мітрапаліт Кандрусевіч: давер Богу — проціяддзе ад страху
Іерархі
26.02.2017 20:00

26 лютага Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл), дзе ўзначаліў святую Імшу. Напярэдадні Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 1 сакавіка, арцыпастыр заклікаў звярнуць увагу на грэх занядбання даверу Богу.

 
Апошняя магчымасць запісацца: «Каталіцкі пілігрым» анансуе пілігрымку на Святую Зямлю
Беларусь
25.02.2017 12:56

Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў — помнікаў Святой Зямлі і пабачыць прыгажосць прыроды тых краёў.

 
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з сітуацыяй у Курапатах
Беларусь
25.02.2017 11:23

«Заклікаю прадстаўнікоў улады Мінска, Міністэрства культуры, забудоўшчыкаў, мясцовых жыхароў і абаронцаў Курапатаў пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнанняў і юрыстаў у адкрытым дыялогу шукаць прымальнага ўсімі вырашэння ў гэтай ўзніклай і хвалюючай наша грамадства праблеме», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Юрый Жыгамонт стане вядучым адной з праграм на беларускім «Радыё Марыі»
Беларусь
24.02.2017 10:13

Юрый Жыгамонт — аўтар і вядучы перадачы «Падарожжа дылетанта», даў сваю згоду на вядзенне аўтарскай перадачы беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя».

 
У Харватыі завяршаецца чэмпіянат па міні-футболе. Беларускія святары згуляюць таварыскі матч з ветэранамі зборных
Беларусь
23.02.2017 15:39

Беларуская зборная каталіцкіх святароў не змагла выйсці ў чвэрцьфінал XI Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Пуцёўкі ў фінал паміж сабой разыграюць зборныя з Босніі і Герцагавіны, Партугаліі, Харватыі і Славакіі.

 
Што такое «тлусты» чацвер і як яго адзначаюць?
Каляндар
23.02.2017 12:45

У традыцыі Касцёла апошні чацвер перад Вялікім постам называлі «тлустым»: лічылася, што ў гэты дзень можна «паесці за траіх». Праз шэсць дзён — Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі пост з ўстрыманнем ад шэрагу страваў.

 
Адышла ў вечнасць маці кс. Яна Рушніцкага (абноўлена)
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.02.2017 10:00

https://catholic.by/2/images/stories/news/preview/kladbische/kladbische-04.jpgВыказваем спачуванні дэкану дэканата Гродна-захад, пробашчу парафіі Св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў Каробчыцах кс. Яну Рушніцкаму, які перажывае адыход сваёй маці Дануты Рушніцкай.

 
Пра футбол — з прэлатам Марынко Антолавічам
Інтэрв'ю
22.02.2017 12:46

З нагоды XI Чэмпіяната Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе, які з 20 па 23 лютага праходзіць у Харватыі, Catholic.by гутарыць з вялікім футбольным аматарам — першым cакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прэлатам Марынко Антолавічам.

 
На Youtube з’явіўся беларускі фільм «Шлях» ад ксяндзоў марыянаў
Беларусь
22.02.2017 11:10

У інтэрнэце з’явіўся беларускі хрысціянскі фільм «Шлях», зняты па замове ксяндзоў марыянаў пад кіраўніцтвам кс. Аляксандра Жарнасека МІС. Стужка здымалася з нагоды беатыфікацыі заснавальніка кангрэгацыі айцоў марыянаў кс. Станіслава Папчынскага MIC, якая адбылася ў 2016 годзе.

 
Беларуская даследчыца падрыхтавала кнігу на аснове кляштарных хронік Гродна
Беларусь
21.02.2017 15:47

Кніга «Гродзенскія кляштарныя хронікі XVII і XVIII стагоддзяў. Якасныя формы і камунікацыйныя аспекты» пабачыла свет у польскім выдавецтве DiG.

 
«Падарожжа дылетанта» распавядае пра касцёл і цудадзейны абраз у Барунах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.02.2017 12:15

Папулярная краязнаўчая перадача «Падарожжа дылетанта» прысвяціла свой чарговы выпуск вёсцы Баруны Ашмянскага раёна, ладная частка якога распавядае пра каталіцкую святыню з амаль 400-гадовай гісторыяй.

 
«Молімся, каб Бог паслаў нам сястру з Беларусі»: як працуюць і чым жывуць манахіні з Дома міласэрнасці ў Гомелі?
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.02.2017 16:24

Такіх манахінь у Беларусі ўсяго пяць — яны жывуць у гомельскім Доме міласэрнасці і кожны дзень служаць Богу і людзям. У бела-блакітным сары нас сустракае сястра Джулі Клэр.

 
Якімі дзеці бачаць літургічныя прадметы ў касцёле?
Беларусь
20.02.2017 12:49

Што такое патэна, для чаго выкарыстоўваецца лекцыянарый, як выглядае крапідла і навошта міністранты звоняць у званы?

 
Замалёўкі з урачыстасцяў у Росіцы
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.02.2017 11:31

18 лютага ў Росіцы ў чарговы раз сабраліся шматлікія пілігрымы, каб ушанаваць памяць росіцкіх мучанікаў ксяндзоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

 
«Каталіцкі пілігрым» адкрыў новы маршрут — пілігрымкі ў Грузію
Беларусь
20.02.2017 10:51

Новым маршрутам пілігрымкавага бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі стала Грузія. Пілігрымка ў Грузію, да месца ранняга хрысціянства, пройдзе з 13 па 20 мая 2017 года.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 27 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.