Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Вязень канцлагераў Ганна Жураўлёва: са мною заўсёды Бог
Інтэрв'ю
31.07.2011 16:17

Ганне Дзмітрыеўне Жураўлёвай 86 гадоў. У 15 гадоў яе адправілі на прымусовую працу ў Германію. Дзяўчына выжыла, перажыўшы чатыры канцлагеры ў Саласпілсе, Майданэку, Равенсбруку і Ноен-Брандэнбургу. Сёння яна жыве ў Маскве, але кожны год прыязджае на радзіму ў Росіцкі касцёл. Тут яна прымала Першую святую камунію і яскрава памятае постаці росіцкіх пакутнікаў айцоў марыянаў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча. У інтэрв’ю для Catholic.by спадарыня Ганна ўзгадвае сваё жыццё, ваенны час і разважае пра веру.

 
Біскуп Станіслаў Будзік: кроў росіцкіх мучанікаў — насенне для хрысціянскай веры
Інтэрв'ю
31.07.2011 00:23

29 ліпеня 2011 г., ва ўрачыстасць падзякі Пану Богу за дар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, Росіцу наведаў сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы біскуп Станіслаў Будзік. Іерарх прыбыў у Беларусь па запрашэнні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна. У інтэрв’ю для Сatholic.by госць з Польшчы нагадаў пра важнасць сведчання веры.

 
Кардынал Дзівіш пра кардынала Свёнтка: ён адышоў і адначасова застаўся
Інтэрв'ю
26.07.2011 13:42

«Кардынал нават пасля смерці з’яўляецца вялікім дарам Бога для мясцовага Касцёла», — падкрэсліў у інтэрв’ю для Сatholic.by кардынал Станіслаў Дзівіш, Мітрапаліт Кракаўскі і былы асабісты сакратар благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Кардынал Дзівіш 25 ліпеня 2011 г. узначаліў жалобнае набажэнства і пахаванне кардынала Казіміра Свёнтка ў крыпце пінскай катэдры.

 
Сястра Бэрнадэта Клім: у цярпеннях кардынал Свёнтэк цалкам аддаваўся Богу
Інтэрв'ю
25.07.2011 15:32

Сястра Бэрнадэта Клім MSF была побач з кардыналам Казімірам Свёнткам на працягу яго хваробы, была тою асобай, якая падтрымлівала святой памяці іерарха, размаўляла з ім, асобай, у якой кардынал нават часам пытаўся парады.

 
Кардынал Аўдрыс Бачкіс: кардынал Свёнтэк паказаў вялікую любоў да беларускага народа
Інтэрв'ю
23.07.2011 21:45

Кардынал Казімір Свёнтэк захапіў мяне сваёй энергічнасцю і пачуццём гумару, -- аздначыў у інтэрв’ю для Catholic.by Мітрапаліт Віленскі кардынал Аўдрыс Бачкіс. Літоўскі іерарх назваў спачылага кардынала жывым прыкладам мужнасці і таксама заклікам ніколі не здавацца.

 
Галоўны ўрач пінскай бальніцы: жыццё кардынала Свёнтка — гэта подзвіг
Інтэрв'ю
21.07.2011 17:12

«Гэта быў чалавек, які не баяўся смерці. З ім было вельмі прыемна размаўляць. Па ўсяму ў ім адчувалася, што жыццё даецца для таго, каб служыць сваёй справе», — так у інтэрв’ю для Catholic.by акрэсліў асобу кардынала Казіміра Свёнтка галоўны ўрач Пінскай цэнтральнай бальніцы Віктар Асачук, дзе апошнія месяцы свайго жыцця знаходзіўся іерарх.

 
22 ліпеня — успамін святой Марыі Магдалены
Каляндар
21.07.2011 16:48

З IV ст. Марыя Магдалена атаясамліваецца з Марыяй з Бэтаніі. Святы Марк у Евангеллі гаворыць, што Марыя Магдалена паходзіла з мястэчка Магдалы, размешчанага на беразе Генісарэцкага возера. Яна была аздароўлена Езусам ад апантанасці (гл. Мк 16, 9) і стала Яго спадарожніцай. Усе чатыры евангелісты сведчаць пра тое, што яна прысутнічала пры смерці Хрыста і падчас Яго пахавання.

 
Скаўтынг — стыль жыцця і няспынныя прыгоды
Інтэрв'ю
19.07.2011 16:47

З кожным годам усё часцей у парафіях Беларусі ствараюцца групы, якія практыкуюць педагогіку Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу (FSE). Мы часам бачым маладых людзей у формах на ўрачыстасцях, але часцей за ўсё не ведаем, хто ж такія скаўты і чым яны займаюцца. Саtholic.by вырашыў выправіць памылку і паразмаўляць на гэты конт з начальнікам cекцыі скаўтаў парафіяльных скаўцкіх груп Беларусі Паўлам Граковічам.

 
Медыцынскі персанал і хворыя адзначаюць успамін свайго апекуна
Каляндар
14.07.2011 13:32

Успамін св. Каміла Леліскага, святара, Каталіцкі Касцёл адзначае 14 ліпеня. Вядомы ён як заступнік медыцынскага персаналу і апякун хворых.

 
Узгадваем св. Бруна з Кверфурта, вестуна спакою паміж народамі
Каляндар
12.07.2011 12:26

12 ліпеня Каталіцкі Касцёл узгадвае постаць св. Бруна з Кверфурта. Дзейнасць гэтага святога, а менавіта навяртанне язычнікаў, цесна звязана з землямі былой Кіеўскай Русі, тэрыторыяй пражывання печанегаў і цяперашняй Польшчай.

 
Айцец Аркадзь Куляха: да сакрамэнту споведзі трэба падыходзіць з вялікай надзеяй (МР3)
Інтэрв'ю
02.07.2011 14:23

1-2 ліпеня Будслаў можна назваць месцам навяртання. Прыходзячы сюды, сэрца прагне пакаяння і лучнасці з Хрыстом, што вядзе чалавека да канфесіянала. Пра сакрамэнт пакаяння, адказнасць чалавека за шчырую споведзь і аб тым, чым для святара з’яўляецца паслуга ў канфесіянале, чытайце ў інтэрв’ю з духоўным айцом Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзем Куляхам OCD.

 
Айцец Фэдэрыко Вера пра гісторыю ўзнікнення і місію «Opus Dei»
Інтэрв'ю
27.06.2011 16:17

Вялікую надзею на каталіцкія рухі і супольнасці ўскладаў сёння ўжо благаслаўлёны Ян Павел ІІ. Вялікі патэнцыял у іх бачыць і папа Бэнэдыкт XVI. Пра гісторыю ўзнікнення і місію персанальнай прэлатуры Каталіцкага Касцёла «Opus Dei» у інтэрв’ю Catholic.by распавядае а. Фэдэрыко Вера, які нясе служэнне ў Маскве.

 
Кс. Анджэй Капроўскі: Ватыканскае радыё можа дапамагчы беларускаму грамадству адкрыць сваё культурнае багацце
Інтэрв'ю
27.06.2011 13:00

17–22 чэрвеня 2011 г. з візітам у Беларусі знаходзіўся намеснік Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё кс. Анджэй Капроўскі. Падчас свайго візіту святар сустрэўся з Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і стаў госцем некалькіх беларускіх СМІ: інтэрнэт-партала TUT.BY і інфармацыйнага агенцтва «БелаПан». Ксёндз Капроўскі сустрэўся таксама з кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі і абмеркаваў планы магчымага супрацоўніцтва.

 
Дзень нараджэння Яна Хрысціцеля
Каляндар
24.06.2011 13:43

Постаць святога Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення, дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога — быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.

 
Урачыстасць Божага Цела. Гісторыя і традыцыі
Каляндар
23.06.2011 08:42
Святкаванне Божага Цела паводле літургічнага календара адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл аддае пашану Езусу Хрысту ў Найсвяцейшым Сакрамэнце 23 чэрвеня.
 
<< Першая < Папярэдняя 361 362 363 364 365 366 367 368 369 370 Наступная > Апошняя >>

Старонка 363 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.