Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Рэжысёр Юрый Гарулёў: Касцёлу ў Беларусі неабходна ўсімі сіламі захаваць фестываль «Magnificat»
20.05.2016 12:58

Упершыню за сваю 11-гадовую гісторыю каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» робіць паўзу і «прапускае» адзін год. Чаму так адбываецца?

 
«Кожная — Марыі спадарожная». Анжаліка Папкоўская: «У нас няма такога, што “бос заўсёды мае рацыю”»
19.05.2016 09:30

Журналісты Catholic.by шукаюць рысы Панны Марыі ў сучасных жанчынах і дзяўчатах, якія ходзяць з намі па адных вуліцах, на адны з намі Імшы. Пра свой шлях да веры, сям’ю, стаўленне да любові і свабоды распавядае Анжаліка Папкоўская.

 
Папа Францішак благаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для аднайменнай парафіі ў Мінску
18.05.2016 12:56

18 мая падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане на плошчы св. Пятра Папа Рымскі Францішак благаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для парафіі ў Мінску, якая носіць яго імя.

 
У Ватыкане адкрываецца выстаўка беларускіх абразоў
18.05.2016 12:19

18 мая ў музеі Ватыкана адкрываецца выстаўка «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Удзел у адкрыцці выстаўкі прымае і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім Францішкам
18.05.2016 11:00

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага будзе абмеркавана далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

 
Новы Апостальскі Нунцый скіраваў прывітальнае слова да беларусаў
16.05.2016 15:57

Новы Апостальскі Нунцый у Беларусі мансеньёр Габар Пінтэр праз пасрэдніцтва Ватыканскага радыё скіраваў прывітальнае слова да біскупаў, святароў, членаў манаскіх супольнасцяў і ўсіх вернікаў Беларусі.

 
Чыгуначнікі з Беларусі прынялі ўдзел у Еўрапейскім кангрэсе хрысціянскіх чыгуначнікаў
16.05.2016 15:43

З 9 па 14 мая ў Любліне (Польшча) адбыўся XIX Еўрапейскі кангрэс хрысціянскіх чыгуначнікаў, на якім беларускую дэлегацыю прадстаўлялі чыгуначнікі з Гродзеншчыны (Гродна, Ваўкавыск, Свіслач), Маладзечна і Мінска.

 
Завяршыўся І Кангрэс сямейных рухаў: «Каб прастора сямейнага жыцця была прасторай міласэрнасці»
15.05.2016 12:30

15 мая ў Баранавічах завяршыўся І Кангрэс сямейных рухаў у Беларусі. Кангрэс быў прысвечаны тэме «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» і прымеркаваны да Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

 
Кангрэс сямейных рухаў: «Калі мы пытаемся, колькі трэба прабачаць, то яшчэ не разумеем сутнасці прабачэння»
14.05.2016 23:53

Хто такі чалавек, што мае патрэбу ў тым, каб прабачаць і прасіць прабачэння? Як тэму прабачэння можна раскрыць, чытаючы Евангелле паводле Мацвея? На гэтыя і іншыя пытанні маглі атрымаць адказ удзельнікі І Кангрэсу сямейных рухаў у Баранавічах.

 
Папа Францішак скіраваў ліст да свайго легата на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі
14.05.2016 20:52

14 мая апублікаваны папскі ліст да кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, легата на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі.

 
Адышла ў вечнасць маці кс. Аляксандра Грыцкевіча
14.05.2016 12:19

Адышла ў вечнасць Людміла, маці кс. Аляксандра Грыцкевіча, пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Верхнядзвінск).

 
Распачаўся першы агульнабеларускі Кангрэс сямейных рухаў
14.05.2016 00:37

Першы агульнабеларускі Кангрэс сямейных рухаў на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям'і» распачаўся 13 мая ў Баранавічах. Гэты кангрэс, на якім прысутнічаюць удзельнікі сямейных рухаў, што існуюць у Беларусі, прымеркаваны да Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
Арцыбіскуп намінат Габар Пінтэр: «Я рады і гатовы да служэння ў Беларусі»
13.05.2016 21:07

13 мая Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які быў дарадцам Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Беларусь. Разам з прызначэннем мансеньёр Пінтэр атрымаў намінацыю на арцыбіскупа, а гэта значыць, што ў бліжэйшы час ён атрымае біскупскую сакру.

 
Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар Пінтэр
13.05.2016 13:01

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь.

 
Кожная — Марыі спадарожная. Гэлена Грамыка: «Хачу зрабіць выбар і застацца ў Божай любові»
12.05.2016 03:00

У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, — на нашым партале выходзіць праект «Кожная — Марыі спадарожная».

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 21 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.