Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Адышла ў вечнасць Ірэна Сіліневіч, сакратар будаўнічага бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
10.06.2016 12:13

9 чэрвеня на 51-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы ў шпіталі ў Беластоку (Польшча) адышла ў вечнасць Ірэна Сіліневіч, сакратар будаўнічага бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, адданы супрацоўнік курыі Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Новым дырэктарам Catholic.by стане кс. Кірыл Бардонаў
10.06.2016 12:02

На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Юрыя Марціновіча, які выконваў абавязкі кіраўніка інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) апошнія пяць гадоў.

 
Місіянер Святой Сям’і Аляксей Паплёўка прыняў дыяканскае пасвячэнне
09.06.2016 11:51

Месяц май стаў вельмі важным для ўраджэнца Беларусі Аляксея Паплёўкі: у Вышэйшай духоўнай семінарыі Місіянераў Святой Сям’і ў Польшчы ён прыняў дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Влоцлаўскі Веслаў Мерынг.

 
Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна
04.06.2016 12:16

З 30 мая па 3 чэрвеня ў кляштары капуцынаў у Дуброўніку (Харватыя) адбылося чарговае пасяджэнне Канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (лац. Conferentia Europae Centro-Orientalis Capuccinorum — СЕСОС).

 
«Без Езуса мы — нішто»: у Браславе прайшла трэцяя агульнабеларуская сустрэча святароў
03.06.2016 13:18

2 чэрвеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбылася агульнабеларуская сустрэча святароў, якую ўзначалілі тры біскупы: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і ардынарый Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Біскупы Беларусі прынялі ўдзел у пахавальных набажэнствах арцыбіскупа Пятра Мальчука ва Украіне
01.06.2016 11:21

31 мая ў конкатэдры св. Аляксандра ў Кіеве адбылася жалобная святая Імша ў памяць арцыбіскупа Кіеўскага і Жытомірскага Пятра Мальчука. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Беларус Павел Лемех OMI атрымаў дыяканскае пасвячэнне
31.05.2016 17:53

Ураджэнец Беларусі Павел Лемех OMI з супольнасці айцоў аблатаў атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Урачыстая святая Імша з нагоды ўдзялення дыяканскага пасвячэння адбылася 28 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Обры (Польшча).

 
Місія «Чыстае сэрца» арганізавала ў Мінску дабрачынны канцэрт у падтрымку хворых дзяцей
29.05.2016 23:52

28 мая ў Мінску прайшоў фінальны канцэрт фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў», які арганізоўвае дабрачынная моладзевая місія «Чыстае сэрца». На сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў выступілі дзеці-сіроты і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

 
Міністр замежных спраў: Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага
28.05.2016 12:10

Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага, заявіў журналістам 27 мая міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

 
У Беларусі адышоў у вечнасць украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук (абноўлена)
27.05.2016 16:41

Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч пра выстаўку беларускіх абразоў у Ватыкане: «Мы разам праслаўляем і Касцёл, і Царкву, і нашу краіну»
26.05.2016 17:35

26 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай выстаўцы беларускіх абразоў у Ватыкане, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і іншыя арганізатары выстаўкі распавялі пра сэнс унікальнай падзеі.

 
У Смаргоні прайшла агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў
23.05.2016 15:16

21 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай святкавання былі словы св. Яна Боско: «Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды».

 
Аляксандр Лукашэнка наведаў выстаўку беларускіх абразоў у Ватыкане
21.05.2016 22:12

У межах свайго візіту ў Ватыкан 21 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у суправаджэнні Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна выстаўку беларускіх абразоў XVII-XXI стст., экспазіцыя якіх разгарнулася ў музеі Ватыкана.

 
Беларуская спявачка Патрыцыя Курганава атрымала з рук Прэзідэнта Беларусі памятны медаль Папы Рымскага
21.05.2016 16:46
Прэзідэнт Беларусі падарыў атрыманы ад Папы Рымскага памятны медаль удзельніцы расійскагага тэлепраекта «Голас» невідушчай спявачцы з Беларусі мінчанцы Патрыцыі Курганавай.
 
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку (абноўлена)
21.05.2016 13:33

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане 21 мая абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 20 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.