Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Фотафакт: Міністр замежных спраў Беларусі сустрэўся з папскім легатам
01.07.2016 14:25

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 1 ліпеня правёў сустрэчу з папскім пасланнікам на ўрачыстасці ў Будславе кардыналам Крыстафам Шонбарнам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя накірункі супрацоўніцтва Беларусі і Рыма-Каталіцкага Касцёла.

 
Папскі пасланнік на ўрачыстасці ў Будславе — кардынал Крыстаф Шонбарн OP — прыбыў у Мінск
01.07.2016 01:57

30 чэрвеня вечарам у міжнародным аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт, на борце якога быў арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн OP. Іерарх прызначаны папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня.

 
Святы Айцец скіраваў ліст да свайго надзвычайнага пасланніка на ўрачыстасці ў Будславе кардынала Крыстафа Шонбарна
01.07.2016 00:42

«Мы суправаджаем Цябе, дастойны наш брат, у Тваёй місіі выканання гэтага задання. Урэшце з радасцю ўдзяляем Табе Нашае Апостальскае благаслаўленне, знак нашай добразычлівасці да Цябе і нябеснага дару; перадай жа яго ўсім удзельнікам цэлебрацыі», — гаворыцца ў лісце.

 
Браты капуцыны запрашаюць пачаставацца капучына ў Будславе
30.06.2016 22:16

У чарговы раз на сёлетніх урачыстасцях у Будславе браты капуцыны з адкрытым сэрцам чакаюць кожнага, каб пачаставаць кавай, падзяліцца Божым словам ці проста паразмаўляць. Іх знакамітая палатка «У капуцына» будзе размешчана насупраць базылікі (крыху правей) на тэрыторыі парка.

 
Намёт «Сaritas» пад дэвізам «Смак дабрыні» будзе працаваць на ўрачыстасцях у Будславе
29.06.2016 13:51

На сёлетніх урачыстасцях у Будславе будуць прадстаўлены розныя каталіцкія супольнасці, рухі, арганізацыі. Намёт дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» будзе працаваць пад дэвізам «Смак дабрыні». Гэта значыць, што ў намёце можна будзе не толькі даведацца, што добрага «Сaritas» зрабіў за гэты час, але і адчуць на смак, як соладка рабіць дабро.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка асвяціў помнік у гонар 625-годдзя Быстрыцы
28.06.2016 17:28

25 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў мястэчку Быстрыца (Астравецкі раён) адбылася ўрачыстасць нараджэння святога Яна Хрысціцеля, падчас якой быў асвечаны помнік у гонар 625-годдзя мястэчка.

 
Пачатак вялікай прыгоды: скаўты адсвяткавалі 15-годдзе і выйшлі ў сваю першую асобную пілігрымку ў Будслаў (+фотарэпартаж)
28.06.2016 13:37

Песні і смех, гульні і загадкі, малітвы і шляхетнае змаганне — усё гэта ўбачылі карэспандэнты Catholic.by, якія прыехалі ў лагер каталіцкіх скаўтаў на возеры Свір.

 
Год таму Catholic.by «напрарочыў» Дзень вышыванкі 2 ліпеня — падчас свята ў Будславе
28.06.2016 12:16

З 2016 году беларускія дзяржаўныя ўлады плануюць праводзіць Дзень вышыванкі 2 ліпеня — якраз у свята Маці Божай Будслаўскай. А роўна год таму наш сайт апублікаваў артыкул пад загалоўкам «Свята ў Будславе стала таксама святам беларускай вышыванкі».

 
Новы дыск гурта «Laudans» пад назвай «Адзінства» можна набыць на ўрачыстасцях у Будславе
27.06.2016 17:14

На ўрачыстасцях у Будславе будзе магчымасць набыць першае выданне новага дыска каталіцкага гурта «Laudans« – «Адзінства», афіцыйная прэзентацыя якога запланавана на верасень. У дыск увайшлі найлепшыя песні з рэпертуару гурта за апошні час, выкананыя ў новай апрацоўцы.

 
Заплечнік пілігрыма
24.06.2016 13:25
Першыя пілігрымкі да Маці Божай ужо вырушылі, але большасць пілігрымаў яшчэ толькі падыходзіць да старту. Час рыхтаваць заплечнік. Можна зрабіць гэта разам з Юрасём.
 
Пілігрымка «Баранавічы-Будслаў» будзе трансліравацца ў сацыяльных сетках
22.06.2016 10:15

Дзевяцідзённая пешая пілігрымка «Баранавічы-Будслаў» будзе трансліравацца анлайн у сацыяльных сетках. Пра гэта Catholic.by паведаміў кіраўнік пілігрымкі кс. Павел Рудзьман.

 
У квэсце-пікніку сямейнага руху «Equipes Notre-Dame» прыняло ўдзел больш за 80 чалавек
20.06.2016 18:37

Сямейны квэст «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў», які стаў кульмінацыйным момантам сустрэчы сем'яў руху «Equipes Notre-Dame» 18 чэрвеня ў Новым Свержані, сабраў ля прастораў Нёмана 23 сям'і.

 
Будслаўскія ўрачыстасці анлайн
18.06.2016 00:00

Як і ў мінулыя гады, вернікі, якія не змогуць прыбыць у Будслаў на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, змогуць далучыцца да святкавання ўрачыстасці праз інтэрнэт.

 
«Калі першая дабягу, ён вылечыцца»: гісторыя жыцця, змагання і веры
17.06.2016 09:29

Колькі сябе памятае маладзечанец Ігар, ён заўсёды хацеў быць праграмістам. І мара здзейснілася: ён скончыў БДУІР, знайшоў працу, пачаў сустракацца з дзяўчынай...

 
Пілігрым і фатограф Ірэна Рубінава: «Будслаў — неад'емная частка майго жыцця»
16.06.2016 15:50

«Як для кагосьці важна ў адпачынак з'ездзіць на мора, так для мяне важна схадзіць у пілігрымку ў Будслаў. Каб яе аднялі ў мяне — то, змораная, я звалілася б», — кажа ўдзельніца пілігрымкі «Мінск-Будслаў» Ірэна Рубінава, якая заўсёды ў пілігрымскім наборы мае і фотаапарат.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 19 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.