Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Моладзь у Касцёле
20.09.2016 10:48

Для Паўла Хадзінскага фатаграфія пачыналася з хобі, а стала прафесіяй. Парафіянін мінскага Чырвонага касцёла ў размове з Catholic.by расказаў пра будні фатографа і падзяліўся сваёй марай стаць асабістым фатографам Папы.

 
Каманда Маладзечнa перамагла на ХІІ турніры па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ у Слоніме (+відэа)
19.09.2016 13:24

17 верасня ў Слоніме адбыўся ХІІ турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. Сёлета спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі: чатыры каманды з Гродна, дзве з Мінска, дзве са Слоніма, па адной з Ліды, Маладзечна, Сапоцкіна, Баранавіч, Паставаў, Новай Мышы, Докшыц, Грандзічаў-Путрышак.

 
Кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы з удзелам прадстаўнікоў Беларусі: міласэрнасць, як ніколі, патрабуе сёння «матэрыялізацыі»
17.09.2016 16:47

З 15 па 18 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) праходзіць кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць». Беларусь на кангрэсе прадстаўляюць Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Раман Рачко.

 
Прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічаюць у кангрэсе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы
16.09.2016 14:41

15 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса — «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць».

 
Католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір
16.09.2016 10:29

20 верасня католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір, — пра гэта паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску 15 верасня. Мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір пройдуць 18-20 верасня ў Асізі.

 
«Хронікі Нарніі» па-беларуску будуць прэзентаваны 17 верасня
15.09.2016 17:01

Старт продажу першага беларускага перакладу чарадзейнай казкі «Хронікі Нарніі», сюжэт якой прасякнуты хрысціянскімі матывамі, адбудзецца 17 верасня ў 12.00 у мінскай «Акадэмкнізе».

 
Выйшла адгартацыя «Amoris Laetitia» па-беларуску
15.09.2016 15:14

Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка «Радасць любові» ў перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 верасня ў мінскай архікатэдры.

 
Каталіцкі тэалагічны трактат XVIII ст. знойдзены ў кантэйнеры для макулатуры
14.09.2016 19:52

Нечаканую знаходку зрабілі ў Мінску спецыялісты кампаніі «Белгіпс Эка» ў адным з вялікіх зялёных кантэйнераў для макулатуры. Нехта выкінуў каштоўныя кнігі, некаторым з якіх больш за 100 і нават 200 гадоў.

 
Да танца і да Ружанца: сустрэча сем'яў адбылася ў Браславе
14.09.2016 15:45

10-11 верасня ў Браславе адбылася ўсебеларуская сустрэча сем'яў, якая звычайна праходзіць у форме пілігрымкі. У гэтыя сонечныя дні ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў сем'і з розных месцаў Беларусі сабраліся памаліцца разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, святарамі і манахінямі.

 
Адышоў у вечнасць бацька а. Сяргея Трысценя OCD
11.09.2016 08:51

11 верасня адышоў у вечнасць Альберт Трысцень  — бацька кармэліта а. Сяргея Трысценя OCD, пробашча парафіі Божага Цела ў Мінску.

 
Калі калядка — не толькі спеў: святары пра прозвішчы з хрысціянскім значэннем
10.09.2016 14:44

Якая любімая калядка ў кс. Андрэя Калядкі? Кім марыў стаць у дзяцінстве кс. Гжэгаж Ксёнжэк SP і наколькі добра ведае яўрэйскую гісторыю кс. Ян Саламон? Catholic.by распытаў святароў пра іх сімвалічныя для Касцёла прозвішчы.

 
Эксперт у галіне міжнароднай свабоды рэлігіі: «Беларусь можа быць прыкладам у галіне Божых законаў пра сям’ю»
09.09.2016 15:21

У Славакіі, дзе праходзіў семінар для кіраўнікоў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, быў заслуханы даклад эксперта ў галіне міжнароднай рэлігійнай свабоды Роджэра Кіска.

 
«Радыё Марыя» ў Беларусі: пяць пытанняў да праграмнага дырэктара кс. Аляксандра Уласа
07.09.2016 18:31

Ксёндз Аляксандр Улас, новы праграмны дырэктар беларускага «Радыё РМ», зарэгістраванага ў нашай краіне ў чэрвені бягучага года, распавёў Catholic.by пра наступныя крокі ў развіцці каталіцкага радыё ў Беларусі.

 
Гурт Laudans прэзентаваў у Мінску новы альбом
06.09.2016 16:09

4 верасня ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбыўся канцэрт гурта Laudans, падчас якога быў прадстаўлены новы альбом калектыва «Адзінства».

 
Новапрызначаны Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў
06.09.2016 14:39

5 верасня прайшла сустрэча новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 13 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.