Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Тры прычыны запісаць дзіця на катэхезу
02.09.2016 18:24

З пачаткам новага навучальнага года ў парафіях Беларусі пачынаецца запіс на катэхетычныя заняткі для дзяцей і моладзі, у тым ліку і для тых, хто рыхтуецца да прыняцця Першай святой Камуніі. Разважаем пра катэхезу разам.

 
У Фрайзінгу завяршыўся Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс» з удзелам беларускіх католікаў
02.09.2016 14:14

У цэнтры сёлетняга кангрэса «Рэнавабіс», які прайшоў ужо ў 20-ы раз, былі роля і дзейнасць манаскіх супольнасцяў у сённяшнім грамадстве ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

 
Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з Уладзімірам Макеем
31.08.2016 11:01

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. 

 
Двое ўраджэнцаў Беларусі склалі першыя манаскія абяцанні ў супольнасці айцоў палатынаў
30.08.2016 11:13

Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска ў ліку 12 навіцыяў падчас святой Імшы ў Слёнскіх Зомбкавіцах (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства склалі першыя манаскія абяцанні. Урачыстая падзея прайшла 26 жніўня.

 
Для Бога ніколі не позна: як прыйсці ў семінарыю ў 39 гадоў
30.08.2016 10:19

Яўгену Баланёву 43 гады. Сёлета ён скончыў чацвёрты курс Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Пра выбар святарскай дарогі ў сталым узросце мужчына разважае разам з карэспандэнтам Catholic.by.

 
Выйшлі дзве кнігі са шматтомніка «Дзеі парафій і каталіцкіх кляштараў у Беларусі»
29.08.2016 11:30

У выдаўніцтве SPES (г. Ломжа, Польшча) пабачыў свет фундаментальны плён даследчай працы брата Яна Фібка, капуцына, шматгадовага пастыра ў Беларусі.

 
Сустрэча для дзяўчат на тэму паклікання прайшла на Лідчыне
26.08.2016 12:27

З 16 па 24 жніўня ў вёсцы Бердаўка (Лідскі раён) прайшла сустрэча на тэму паклікання для дзяўчат пад назвай «Яны сустрэлі Езуса», якую арганізавалі сёстры салезіянкі.

 
Сямейнае «Дрэва міласэрнасці» расквітнела ў Баранавічах: завяршыліся рэкалекцыі руху Нотр-Дам
25.08.2016 11:44

Цёплымі сямейнымі рэкалекцыямі скончылі лета, багатае на хрысціянскія падзеі, удзельнікі суполкі «Equipes Notre-Dame».  15 пар сужонкаў разам з дзецьмі правялі сустрэчу ў Баранавічах перад апошнімі жнівеньскімі выхаднымі.

 
11 католікаў з Беларусі прымуць удзел у ХХ Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс»
24.08.2016 17:20

11 прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі стануць удзельнікамі Міжнароднага кангрэса «Рэнавабіс», які сёлета будзе прысвечаны тэме «Сведкі Евангелля — афармляльнікі свету. Да ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».

 
«Laudatо Si» — новы музычны фестываль у Беразінскім стаў сімвалам еднасці хрысціян розных канфесій
23.08.2016 13:26

У духу малітвы праслаўлення, любові да спеву і музыкі ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім 20-21 жніўня прайшоў новы фестываль хрысціянскай музыкі «Laudatо Si».

 
Удакладненне адносна слоў Апостальскага Нунцыя ў каментарыі Catholic.by ад 18 жніўня
19.08.2016 15:51

Хочам праінфармаваць, што цытата слоў Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Габара Пінтэра, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі: «Папа Рымскі сказаў, што мы знойдзем час і магчымасць для гэтага візіту (...)», пададзеная ў нашым матэрыяле 18 жніўня, не поўная.

 
«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы
19.08.2016 13:40

Сярод тых, хто прымае ўдзел у «Няспыннай малітве» за Беларусь, ёсць і святары. Прапануем пазнаёміцца з грэка-каталіцкім святаром — айцом Аляксандрам Шыбекам.

 
Адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата MSF, які 25 гадоў нёс служэнне ў Беларусі
18.08.2016 21:37

18 жніўня на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і.

 
Новы Апостальскі Нунцый пасля прылёту ў Беларусь: «Папа Рымскі сказаў, што спадзяецца, што знойдзецца час і магчымасць для візіту сюды»
18.08.2016 15:35

18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самалёт з іерархам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» удзень.

 
Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту эксперты падрыхтуюць да лістапада
17.08.2016 14:43

Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту міжнародныя эксперты падрыхтуюць да лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 14 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.