Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы Лiгi каталiцкiх жанчын дыяцэзii Мiдлсбург
30.01.2016 20:32

30 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы Лiгi каталiцкiх жанчын дыяцэзii Мiдлсбург у г. Ёрк (Вялікабрытанія).

 
Падчас візіту ў каталіцкі ўніверсітэт Лідса (Англія) арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў лекцыю пра канфесіі ў постсавецкіх краінах
29.01.2016 12:47

28 cтудзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў каталiцкi ўнiверсітэт Святой Тройцы ў Лiдсе — адзiн з трох каталiцкiх унiверсітэтаў Англii пасля Лондана і Бірмінгема.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пасвячэнні бiскупаў у Лондане
26.01.2016 00:18

25 студзеня, у свята навяртання святога апостала Паўла, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пасвячэнні двух новых дапаможных бiскупаў архiдыяцэзii Вэстмiнстэр у Лондане Пола МакАленана i Джона Уiлсана, адпаведна з дыяцэзiй Вэстмiнстэр i Лiдс.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Мару, каб і мы, беларусы, падрыхтавалі калі-небудзь малітву, якой будуць карыстацца хрысціяне ва ўсім свеце»
23.01.2016 22:37

https://pp.vk.me/c622026/v622026370/2d895/fPC7iTRQsYc.jpg«Малітва, якой мы карыстаемся падчас экуменічнага набажэнства, была падрыхтавана хрысціянамі Латвіі, гэта яны распрацавалі план малітваў на кожны дзень Тыдня аб еднасці хрысціян», — адзначыў каталіцкі іерарх.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з валанцёрамі фонду «Адкрытыя сэрцы» ў Магілёве
23.01.2016 19:40

Біскуп-вікарый для магілёўскага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы магілёўскіх валанцёраў дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы».

 
Беларускія іерархі прынялі ўдзел у інгрэсе новага ардынарыя дыяцэзіі Лінц у Аўстрыі
18.01.2016 00:27

17 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кс. Клеменс Вэрт з Віцебска прынялі ўдзел ва ўрачыстасці інгрэсу новага біскупа Лінца Манфрэда Шроера, якая адбылася ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў г. Лiнц у Аўстрыi.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у калядным вечары «Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мятода і Кірыла»
15.01.2016 00:36

14 студзеня ў Інстытуце тэалогіі БДУ прайшоў калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла». У ім прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў дом сясцёр шарытак у Мінску
09.01.2016 17:00

https://pp.vk.me/c622026/v622026370/2d895/fPC7iTRQsYc.jpg9 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў дом сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля (шарытак). Харызмай гэтай манаскай супольнасці з’яўляецца апека над цяжка хворымі і паміраючымі, што набывае асаблівае значэнне ў Юбілейны Год Міласэрнасці.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана наведаў дзве гродзенскія парафіі
07.01.2016 00:42

Горад над Нёманам асабліва блізкі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, бо тут ён прабываў са сваімі бацькамі, сталеў і фармаваўся ў напрамку да святарства, а напрыканцы 80-х гадоў быў пробашчам дзвюх гродзенскіх парафій.

 
Aрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды 70-гадовага юбілею наведаў сваю малую радзіму (+фота)
06.01.2016 21:42

Некалькі дзён таму Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў 70-годдзе. Арцыпастыр пажадаў перажыць свае юбілейныя ўрачыстасці таксама ў сваёй роднай парафіі ў Адэльску, дзе, па яго словах, «усё пачалося».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды свайго юбілею цэлебраваў Імшу падзякі ў Каўнасе
04.01.2016 21:35

4 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са сваімі аднакурснікамі цэлебраваў святую Імшу падзякі з нагоды свайго 70-гадовага юбілею ў касцёле Вышэйшай духоўнай семiнарыi ў Каўнасе (Літва), якую скончыў амаль 35 гадоў таму.

 
Салезіянская сям'я абрала Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча «Чалавекам 2015 года»
03.01.2016 17:02

На завяршэнне сустрэчы салезіяне падкідалі ўгору арцыбіскупа, як калісьці падкідалі ўгору святога Яна Боско яго духоўныя сыны, выказваючы такім чынам яму сваю пашану і прыносячы радасць.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра лёс і хрысціянскі светапогляд у тэлеперадачы «Выхад ёсць»
30.12.2015 16:51

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з эмацыйным і цікавым інтэрв'ю на тэлеканале «Беларусь-1».

 
Каментарый Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да паслання Папы Францішка на 49-ы Сусветны дзень міру
29.12.2015 09:59

«Распачынаючы новы 2016 год, услухаемся ў словы Папы Францішка, зробім рахунак сумлення адносна таго, ці мы часам таксама не з’яўляемся абыякавымі да праблем канкрэтнага чалавека і сучаснага свету», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2015
24.12.2015 01:58

«Беларусь, не бойся прызнаць у Хрысце Сына Божага, прымі Яго і даверся Яму! Ён сваёй любоўю залечыць твае раны, прывядзе да так патрэбнага ўсім нам цуду паяднання і ўчыніць цябе новай і шчаслівай!» — піша Мітрапаліт.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.