Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Божаe Нараджэннe і Новы 2016 год
23.12.2015 15:54

«Упэўнена крочце за Бэтлеемскай зоркай, каб яна дапамагла адшукаць Збаўцу і з новай моцай аддацца Яму, даверыць усе радасці і трывогі, надзеі і чаканні. Хай Божае Дзіця выпраменьвае святло, якое ўкажа сапраўдны шлях да праўды, любові і супакою», — піша біскуп.

 
Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2015 г.
23.12.2015 15:49

«Мы павінны сёння абудзіцца як хрысціяне, падобна тым пастушкам, што на заклік анёлаў пайшлі шукаць Нованароджанага Збаўцу ў Бэтлееме, каб наша вера магла ўратаваць гэты свет ад бяды», — адзначае біскуп Віцебскі.

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння і Новага 2016 года Панскага
23.12.2015 15:11

«У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моцна прагне ашчаслівіць нас сваёй міласэрнай любоўю», – адзначае біскуп.

 
Мансеньёр Марынка Антолавіч — Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі
15.12.2015 14:29

Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры да прыезду новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.

 
Біскуп Алег Буткевіч пра арцыбіскупа Гуджэроцці: «Любоў да беларускай культуры заўсёды адчувалася ў прамовах іерарха і пры кожнай сустрэчы з ім»
10.12.2015 10:48

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 9 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі, выказаўся адносна завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.

 
Урачысты прыём з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі прайшоў у Мінску (абноўлена)
08.12.2015 18:01

7 снежня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці сваёй місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Прыём быў арганізаваны Апостальскай Нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь.

 
Пастырскае пасланне біскупа Алега Буткевіча з нагоды Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці
08.12.2015 17:25

«Толькі тады, калі наша вера ў Божую Міласэрнасць будзе глыбокай, яна будзе здольнай уратаваць сучасны свет і падараваць яму надзею», – адзначае ў пасланні біскуп Віцебскі.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь
08.12.2015 17:08

7 снежня Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння яго місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB правёў рэкалекцыі ў маскоўскай катэдры
07.12.2015 15:37

З 4 па 6 снежня ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія па традыцыі адбываюцца ў парафіі напярэдадні адпустовай урачыстасці. Сёлетнія духоўныя практыкаванні для маскоўскіх католікаў праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Гродзенскі ардынарый: «На маё пакліканне паўплывалі ксяндзы, якіх я сустрэў у маладосці»
07.12.2015 12:12

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у інтэрв’ю каталіцкай газеце Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», разважаючы на тэму пакліканняў да святарскага жыцця і працы семінарый, прыгадаў гісторыю свайго паклікання.

 
Беларусь працягне палітыку наладжвання цесных адносін з Ватыканам
04.12.2015 14:23

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.

 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці за шчырую пазіцыю адносна краіны
04.12.2015 14:03

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння каталіцкім іерархам дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

 
Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi
03.12.2015 18:03

«Мэтай гэтага выключнага часу з'яўляецца спатканне чалавека з міласэрным Езусам i спазнанне Яго бязмежнай мiласэрнасцi», — адзначае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю ААН
01.12.2015 15:09

1 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «70-годдзе ААН. Ініцыятывы Казахстана і Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне міру і бяспекі». Канферэнцыя адкрылася ў зале пасяджэнняў Выканаўчага камітэту СНД у Мінску.

 
Другую гадавіну біскупскай намінацыі адсвяткаваў з вернікамі Мсцібава біскуп Юзаф Станеўскі
30.11.2015 01:05

Другую гадавіну біскупскай намінацыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Гродзенская дыяцэзія). 29 лістапада, на парозе Адвэнту, іерарх наведаў гэтую парафіяльную супольнасць, каб разам з вернікамі маліцца і дзякаваць Богу за дар паклікання.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 13 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.