Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
260 дзеячаў мастацтва прымуць удзел у сустрэчы з Бэнэдыктам XVI
Святы Айцец
05.11.2009 18:07

21 лістапада 2009 г. у Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з дзеячамі культуры і мастацтва. Як паведаміў старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі, колькасць удзельнікаў сустрэчы дасягне 260 чалавек.

Па словах старшыні ватыканскага ведамства, у Апостальскую Сталіцу прыбудуць дзеячы культуры і мастацтва, якія належаць да розных веравызнанняў, хоць, безумоўна, большасць з іх будуць складаць католікі. У ліпені гг. Папская рада па культуры выслала 500 запрашэнняў да ўдзелу ў сустрэчы. У верасні было атрымана 100 адказаў, з якіх было 76 станоўчых.

Разам з тым да гэтага часу не вядомы прозвішчы ўдзельнікаў сустрэчы. Плануецца, што на мерапрыемства прыбудзе кансультант Папскай рады па культуры і член Папскай Акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі рэжысёр Кшыштаф Зануссі.  

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.