Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI шырока выкарыстоўвае Інтэрнэт і моліцца за тых, хто піша яму
Святы Айцец
13.11.2009 12:07

Як адзначыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надае вялікую ўвагу інтэрнэт-тэхналогіям і карыстаецца электроннай поштай. У італьянскай тэлепраграме «Адкрытая студыя» ватыканскі іерарх паведаміў, што ў Пантыфіка ёсць свой e-mail, на які яму дасылаюць пісьмы людзі з усяго свету.

Італьянскі арцыбіскуп дадаў, што Святы Айцец высока ацэньвае новыя тэхналогіі, хоць, на жаль, у Папы не заўсёды ёсць магчымасць адказваць на мільёны электронных пісьмаў, што скіроўваюцца ў Ватыкан. Разам з тым Пантыфік ніколі не пакідае без малітвы тых, хто піша яму, — падкрэсліў кіраўнік Папскай рады.

Па словах арцыбіскупа Чэллі, «Інтэрнэт — гэта цудоўны сродак сувязі паміж людзьмі». «Мы заўсёды імкнёмся быць з людзьмі, асабліва з моладдзю», — дадаў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.