Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гатова другая частка кнігі Бэнэдыкта XVI аб Езусе з Назарэта
Святы Айцец
20.01.2010 12:20

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI завяршыў другую частку кнігі аб Езусе з Назарэта. Аб гэтым паінфармаваў штотыднёвік Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» аўтар працы «Рабін размаўляе з Езусам» рабін Якаб Неўснер, якому Пантыфік удзяліў аўдыенцыю 18 студзеня 2010 г.

Бэнэдыкт XVI напісаў працу аб Езусе Хрысце ўжо ў перыяд свайго Пантыфікату. Першая частка задуманага Папам сачынення, «Езус з Назарэта», прысвечана зямному жыццю Хрыста ад Хросту Пана да Перамянення. У другі том Святы Айцец планаваў уключыць раздзелы пра муку і Уваскрасенне Езуса, а таксама нарыс пра Яго дзяцінства.

Як адзначаў ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы, у кнізе Пантыфік «не звяртаецца да чытача з вышыні папскага пасаду, але выступае як захоплены даследчык, мысліцель, які імкнецца зразумець глыбінныя асновы ўласнай веры». Аўтар кнігі паўстае як адукаваны еўрапеец, увесь ход думак якога пацвярджае, што «вера не баіцца навукі».

Папа Бэнэдыкт XVI з’яўляецца аўтарам больш за 40 кніг у галіне тэалогіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.