Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI наведае Ватыканскую бібліятэку
Святы Айцец
09.11.2010 16:08

18 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Ватыканскую бібліятэку, якая адкрылася 20 верасня гг. пасля трох гадоў рамонту. Сёння ў прэс-службе бібліятэкі адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой было паінфармавана аб выстаўцы і навуковым сімпозіўме, якія адбудуцца там.

11–13 лістапада ў бібліятэцы пройдзе навуковы сімпозіўм «Ватыканская Апостальская бібліятэка як месца пошукаў і ўстанова, якая служыць вучоным». У бібліятэцы змешчаны 1,6 мільёнаў кніг, 80 тысяч манускрыптаў, 100 тысяч архіўных адзінак, 300 тысяч манет і медалёў і больш за 150 тысяч фатаграфій.

Штогод паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 20 тысяч вучоных з усяго свету. Мультымедыйная выстаўка, якая адбудзецца тут, дазволіць даведацца аб працы бібліятэкі ўсім тым, хто яшчэ не меў магчымасці наведаць яе.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.