Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У наступным годзе Папа наведае Бенін
Святы Айцец
26.11.2010 17:26
18–20 лістапада 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Бенін (Заходняя Афрыка). Пра гэта паведаміў кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Чацвёртае па чарзе ў наступным годзе пастырскае падарожжа прымеркавана да 150-годдзя евангелізацыі Беніна і звязаны з перадачай біскупам Афрыкі паслясінадальнай апостальскай адгартацыі, якая змяшчае вынікі ІІ Спецыяльнага Сіноду Біскупаў Афрыкі.

Папскі візіт стане адказам на запрашэнне Прэзідэнта краіны, урада і Канферэнцыі Біскупаў.

На 2011 год запланаваны таксама папскія візіты ў Харватыю, іспанскі Мадрыд на Сусветны дзень моладзі і ў Германію.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.