Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец двойчы прамовіць да ўдзельнікаў міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі
Святы Айцец
05.10.2011 11:23

27 кастрычніка 2011 г. у Азісі адбудзецца міжрэлігійная сустрэча, ініцыятарам якой, як і 25 гадоў таму, з’яўляецца Апостальская Сталіца. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць на адкрыцці і заканчэнні форуму.

Плануецца, што на сустрэчу ўдзельнікі накіруюцца разам з ватыканскага вакзала. Цырымонія прывітання запланавана на 10.15 па мясцовым часе. Падчас сустрэчы будзе прадэманстраваны фільм з сустрэчы 1986 года.

План дня будзе ўключаць час малітвы і цішыні, прамовы прадстаўнікоў сусветных рэлігій.

28 кастрычніка Папа прыме ўдзельнікаў у Ватыкане.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.