Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI адобрыў кананізацыю 22 святых і благаслаўлёных
Святы Айцец
28.06.2012 16:41

28 чэрвеня падчас аўдыенцыі для кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэты адносна прызнання цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў 22 кандыдатаў на алтар.

Такім чынам зацверджаны цуды, здзейсненыя праз пасрэдніцтва Слугаў Божых італьянскага святара кс. Лукі Пасі і бразільскай свецкай верніцы Франчэскі дэ Паола дэ Хэсус. Аркамя таго, будуць апублікаваны дэкрэты аб прызнанні факта мучаніцкай смерці Слугаў Божых біскупа Эмануэля Бораса Фэрэ з Іспаніі, італьянскага святара кс. Джузэпэ Пуглізі, іспанскага законніка Эрменэгільда Іза і Арэгіта і пяці яго паплечнікаў, іспанскай законніцы Вікторыі ад Езуса і двух індыйскіх свецкіх вернікаў Дэвасахаяма Пілая і Арала Курусады.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа зацвердзіў дэкрэты аб гераічных цнотах Слугаў Божых кардынала Сікста Рыарыя Сфорцы з Італіі, амерыканскага арцыбіскупа Фултана Шына, іспанскага біскупа Альвара дэль Порціла, галандскага святара кс. Людовіка Ційсэна, іспанскага святара Хрыстафора ад св. Кацярыны, канадскай законніцы Марыі ад Святога Сэрца, ірландскай законніцы Марыі Ангеліны Тэрэзы, венгерскай законніцы сястры Марыі Маргарыты і італьянскай законніцы сястры Фердынанды Рывы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.