Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У нядзелю ў Ватыкане адбудзецца кананізацыя семярых благаслаўлёных
Святы Айцец
19.10.2012 22:59

21 кастрычніка, у нядзелю, Святы Айцец кананізуе семярых благаслаўлёных. Гэтая кананізацыя стане першай і адзінай у бягучым годзе і 10-й у Пантыфікаце Бэнэдыкта XVI. Сярод будучых святых — два святары, дзве сястры законныя і трое свецкіх вернікаў.

Жак Бэрцье (26 лістапада 1838 г. — 8 чэрвеня 1896 г.) — французскі святар, езуіт, мучанік. Працаваў на Мадагаскары, быў беатыфікаваны 17 кастрычніка 1965 г. Паўлам VI.

Педра Калунгсан (каля 1654 — 2 красавіка 1672 г.) — свецкі катэхізатар з Філіпін, мучанік. Беатыфікаваны 5 сакавіка 2000 г. Янам Паўлам ІІ.

Джаванні Батыста Пьямарта (26 лістапада 1841 г. — 25 красавіка 1913 г.) — італьянскі святар, заснавальнік Таварыства святароў і свецкіх вернікаў і Супольнасці Убогіх Служабнічак Святой Сям’і з Назарэта. Беатыфікаваны 12 кастрычніка 1997 г. Янам Паўлам ІІ.

Марыя Саллес і Барангуэрас (9 красавіка 1848 г. — 25 ліпеня 1911 г.) — іспанская законніца, заснавальніца Супольнасці Сясцёр Місіянерак Асветы ад Беззаганнага Зачацця. Беатыфікавана 15 сакавіка 1998 г. Янам Паўлам ІІ.

Марыяна Копэ (23 студзеня 1838 г. — 9 жніўня 1918 г.) — амерыканка нямецкага паходжання, францішканская тэрцыярка, працавала на Гаваях. Беатыфікавана ад імя Папы прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Хасэ Марцінсам 14 мая 2005 г.

Кацярына Тэкаквіта (каля 1656 — 17 красавіка 1680 г.) — індыянка з Канады, свецкая верніца, панна. Беатыфікавана 22 чэрвеня 1980 г. Янам Паўлам ІІ.

Анна Шаффер (18 лютага 1882 г. — 5 кастрычніка 1925 г.) — нямецкая свецкая верніца, мела стыгматы і містычныя аб’яўленні. Беатыфікавана 7 сакавіка 1999 г. Янам Паўлам ІІ.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

  • 26.11.2018
  • 25.11.2018
  • 24.11.2018
  • 23.11.2018
  • 22.11.2018