Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з Генеральным сакратаром кампартыі В’етнама
Святы Айцец
22.01.2013 16:44

22 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара камуністычнай партыі В’етнама Нгуэна Фу Чонга. Гэта быў першы ў гісторыі візіт кіраўніка в’етнамскай камуністычнай партыі ў Апостальскую Сталіцу.

В’етнамскі дзеяч сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас размовы абмяркоўваліся тэмы, якія цікавяць абодва бакі. Выражалася надзея, што нявырашаныя да гэтага часу справы знойдуць сваё вырашэнне і будзе магчымым умацаванне існуючага супрацоўніцтва.

В’етнам ніколі ў сваёй гісторыі не падтрымліваў поўных адносін з Апостальскай Сталіцай. З 1925 года ў Ханоі існавала Апостальская дэлегатура, якая не мела дыпламатычнага статусу.

У пачатку 2013 года ўрад В’етнама зацвердзіў новы закон, які абмяжоўвае свабоду веравызнання. Дэкрэт №92 датычыць асабліва хрысціян і будыстаў і ўтрымлівае шэраг правілаў, якія абмяжоўваюць рэлігійную практыку.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.