Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец абвясціў малітоўныя інтэнцыі на 2014 год
Святы Айцец
26.02.2013 21:38

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даверыў малітоўныя інтэнцыі на 2014 год згодна са звычаем Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі прыводзіць новы нумар газеты «L’Osservatore Romano».

Студзень

Інтэнцыя агульная: каб падтрымлівалася належнае эканамічнае развіццё, пры якім будзе шанавацца годнасць усіх людзей і народаў. Інтэнцыя місійная: каб хрысціяне розных канфесій маглі крочыць да еднасці, якой жадае Хрыстус.

Люты

Інтэнцыя агульная: каб мудрасць і вопыт пажылых людзей прызнаваліся ў Касцёле і грамадстве. Інтэнцыя місійная: каб святары, кансэкраваныя і свецкія асобы велікадшуна супрацоўнічалі ў евангелізацыйнай місіі.

Сакавік

Інтэнцыя агульная: каб ва ўсіх культурах шанаваліся правы і годнасць жанчын. Інтэнцыя місійная: каб шматлікія маладыя людзі адказвалі на заклік Пана да прысвячэння жыцця абвяшчэнню Евангелля.

Красавік

Інтэнцыя агульная: каб кіраўнікі падтрымлівалі абарону створанага свету і справядлівы падзел натуральных дабротаў і рэсурсаў. Інтэнцыя місійная: каб уваскрослы Пан напоўніў надзеяй сэрцы людзей, якія перажываюць боль і хваробу.

Май

Інтэнцыя агульная: каб сродкі масавай інфармацыі былі прыладамі ў службе праўдзе і міру. Інтэнцыя місійная: каб Марыя, Зорка евангелізацыі, праводзіла місію Касцёла, калі ён абвяшчае Хрыста ўсім народам.

Чэрвень

Інтэнцыя агульная: каб беспрацоўныя знайшлі падтрымку і занятак, якога патрабуюць, каб годна жыць. Інтэнцыя місійная: каб Еўропа знайшла нанава свае хрысціянскія карані праз сведчанне веруючых.

Ліпень

Інтэнцыя агульная: каб спорт быў нагодай да ўмацавання братэрства і чалавечага развіцця. Інтэнцыя місійная: каб Дух Святы падтрымліваў справу свецкіх, якія абвяшчаюць Евангелле ў бедных краінах.

Жнівень

Інтэнцыя агульная: каб бежанцы, вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны насілля, знайшлі велікадушны прыстанак, і каб іх правы бараніліся. Інтэнцыя місійная: каб хрысціяне ў Акіяніі з радасцю абвяшчалі веру ўсім людзям гэтай часткі свету.

Верасень

Інтэнцыя агульная: каб асобаў з абмежаванымі магчымасцямі атачалі любоўю і дапамогай, патрэбнымі ім, каб годна жыць. Інтэнцыя місійная: каб хрысціяне, натхнёныя Божым словам, удзельнічалі ў служэнні хворым і церпячым.

Кастрычнік


Інтэнцыя агульная: каб Пан даў мір тым рэгіёнам, якія найбольш пакутуюць ад вайны і насілля. Інтэнцыя місійная: каб Сусветны дзень місій абудзіў у кожным веруючым запал і руплівасць, каб несці Евангелле ўсяму свету.

Лістапад

Інтэнцыя агульная: каб тыя, хто пакутуе ад самотнаці, спазналі блзкасць Бога і падтрымку братоў. Інтэнцыя місійная: каб маладыя семінарысты, законнікі і законніцы мелі мудрых і добра падрыхтаваных фарматараў.

Снежань

Інтэнцыя агульная: каб Нараджэнне Адкупіцеля прынесла мір і надзею ўсім людзям добрай волі. Інтэнцыя місійная: каб сем’і, перадаючы дзецям каштоўны дар веры, былі сапраўднымі евангелізатарамі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.