Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма мерапрыемстваў з удзелам папы Францішка на тыдзень
Святы Айцец
16.03.2013 13:15

У наступную суботу, 23 сакавіка, папа Францішак наведае Кастэль Гадольфа, дзе сустрэнецца з Рымскім Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI. Аб гэтым паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, якая прадставіла таксама план іншых мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя дні.

Заўтра, 17 сакавіка, у 10 гадзін па італьянскім часе Папа ўзначаліць літургію ў парафіі св. Ганны, а ў 12 гадзін — малітву «Анёл Панскі».

18 сакавіка ў 12.50 Святы Айцец прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Аргенціны Крыстыну Фернандэс дэ Кіршнер.

19 сакавіка ў 9.30 на плошчы Св. Пятра адбудзецца святая Імша інаўгурацыі Папы. Пасля Пантыфік сустрэнецца з прадстаўнікамі афіцыйных дэлегацый.

20 сакавіка ў 11 гадзін Папа прыме дэлегацыі братэрскіх Цэркваў.

22 сакавіка ў 11 гадзін Пантыфік прыме прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы.

23 сакавіка Святы Айцец сустрэнецца з Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI.

24 сакавіка папа Францішак у 9.30 узначаліць працэсію і Імшу Пальмовай нядзелі на плошчы Святога Пятра, а ў 12 гадзін — малітву «Анёл Панскі».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме