Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнікі многіх краін прыбылі на інаўгурацыю Пантыфіка
Святы Айцец
18.03.2013 20:12

132 афіцыйныя дэлегацыі розных краін і міжнародных арганізацый, а таксама 33 дэлегацыі ад розных веравызнанняў будуць прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі папы Францішка 19 сакавіка. Беларусь на цырымоніі прадставяць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дэлегацыя, якую ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Самую вялікую групу з прысутных дэлегацый будуць прадстаўляць лідары краін Лацінскай Амерыкі.

Рускую Праваслаўную Царкву прадставіць дэлегацыя на чале са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, у Рым прыбылі і такія дзяржаўныя дзеячы, як Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, у дачыненні да якога дзейнічаюць санкцыі ЕС, з-за якіх ён не мае права наведваць краіны Еўропы.

Раней кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведамляў, што Апостальская Сталіца не запрашае спецыяльна на інаўгурацыю папы Францішка, а толькі інфармуе аб гэтай падзеі, але ў той жа час будзе рада вітаць усіх, хто прыбудзе на цырымонію.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.