Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Злепак пярсцёнка папы Францішка зроблены ў часы Паўла VI
Святы Айцец
19.03.2013 14:31

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ўдакладніў інфармацыю пра Пярсцёнак Рыбака, які будзе насіць папа Францішак. Святар паведаміў, што воскавы злепак гэтага атрыбута папскай улады быў зроблены спецыяльна для папы Паўла VI італьянскім мастаком Энрыка Манфіні.

Для Паўла VI ён, як інфармуе Ватыканскае радыё, так і не быў выплаўлены, бо Пантыфік насіў пярсцёнак, зроблены з нагоды Другога Ватыканскага Сабору. Злепак захоўваў на працягу доўгіх гадоў асабісты сакратар Паўла VI арцыбіскуп Паскуале Макі, які затым перадаў яго свайму блізкаму супрацоўніку кс. Этторэ Мальнацы. Апошні выплавіў пярсцёнак паводле гэтага злепку і прапанаваў яго галоўнаму папскаму цырымоніймайстру. Той у сваю чаргу прадставіў пярсцёнак разам з іншымі варыянтамі папу Францішку, які абраў менавіта яго.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.