Папа Францішак удзяліў прыватныя аўдыенцыі |
Святы Айцец |
21.03.2013 11:02 |
20 сакавіка перад тым, як сустрэцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх Цэркваў і іншых рэлігій і веравызнанняў, Святы Айцец Францішак удзяліў некаторыя прыватныя аўдыенцыі. На першай з іх Папа прыняў Дзілму Русэф, Прэзідэнта Бразіліі. «Наш кантынент перажывае працэс барацьбы з беднасцю, — адзначыла Прэзідэнт, словы якой прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Спадзяюся, што Папа, якога клапоціць лёс бедных, адыграе асаблівую ролю ў рэалізацыі ініцыятыў, натхнёных хрысціянствам». Дзілма Русэф таксама назвала Пантыфіка чалавекам вельмі харызматычным. (AG) |