Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вялікі чацвер Святы Айцец абмые ногі непаўналетнім вязням
Святы Айцец
21.03.2013 13:35

28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе папа Францішак узначаліць Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла праграму мерапрыемстваў з удзелам Папы.

24 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у 9.30 Папа асвеціць пальмовыя галіны, а затым узначаліць Эўхарыстыю Мукі Пана на плошчы Святога Пятра.

29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, у 17.00 Пантыфік будзе цэлебраваць літургію Мукі Пана ў ватыканскай базыліцы, а ў 21.15 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі.

30 сакавіка, у Вялікую суботу, у 20.30 Папа ўзначаліць літургію вігіліі Вялікадня ў ватыканскай базыліцы.

31 сакавіка, на Вялікдзень, у 10.15 Пантыфік узначаліць святую Імшу на плошчы Св. Пятра, а ў 12 гадзін удзеліць Апостальскае благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы нагадала, што сённяшні Папа, кардынал Хорхе Марыа Берголіа, звычайна цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў турмах, шпіталях або прытулках для бедных. Калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» наведаў 18 сакавіка 2007 г. таксама Бэнэдыкт  XVI і цэлебраваў там літургію.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.