Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа перад «Анёл Панскі»: няхай Маці Божая асабліва падтрымлівае людзей, якія перажываюць цяжкасці
Святы Айцец
24.03.2013 18:46

24 сакавіка на заканчэнне літургіі Пальмовай нядзелі папа Францішак звярнуўся да вернікаў з кароткім разважаннем перад малітвай «Анёл Панскі». «Будзем прасіць заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, каб суправаджала нас у Вялікі тыдзень», — сказаў Пантыфік.

«Яна, якая з верай ішла за сваім Сынам ажно на Галгофу, няхай дапамагае нам крочыць за Ім, несучы са спакоем духа і любоўю Яго крыж, каб дасягнуць радасці Уваскрасення, — адзначыў Святы Айцец. — Няхай Маці Божая Балесная асабліва падтрымлівае людзей, якія перажываюць самыя цяжкія сітуацыі».

«Асаблівыя думкі скіроўваю да людзей, хворых на туберкулёз, бо сёння адзначаецца сусветны дзень барацьбы з гэтай хваробай. Марыі даручаю асабліва вас, дарагая моладзь, і вашу пілігрымку ў Рыа-дэ-Жанэйра», — дадаў Папа.

Пасля Імшы, як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік аб’ехаў плошчу на папамабілі. Яго віталі дзясяткі тысяч вернікаў з усяго свету. Па дарозе папа Францішак благаславіў дзяцей, якіх яму падавалі праз бар’еры, і прамовіў некалькі словаў з людзьмі, якія стаялі бліжэй да папамабіля.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме