Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Анджэла Баньяска: папа Францішак мае адвагу Яна ХХІІІ
Святы Айцец
26.03.2013 11:12

Рэформа Касцёла пачынаецца не са змены яго структур, але з аднаўлення людзей. Гэтае вымярэнне рэформы набывае асаблівае значэнне ў Год веры, які Касцёл перажывае зараз. Так кардынал Анджэла Баньяска пракаментаваў у размове з «Corriere della Sera» пытанне рэформ, якіх можна чакаць у Пантыфікаце папы Францішка.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Мітрапаліт Генуі ўзгадаў словы Пантыфіка да дыпламатаў: «Нельга будаваць масты паміж людзьмі, забываючы пра Бога. Нельга мець сапраўднай сувязі з Богам, забываючы пра іншых». Гэта, па словах кардынала, і ёсць лінія зменаў, характэрная для новага Папы: будаваць супольнасць Касцёла, пачынаючы з аднаўлення сэрцаў асобных людзей, а толькі потым рэфармуючы структуры.

Старшыня епіскапату Італіі дадаў, што абранне папы Францішка — крэатыўная падзея для Касцёла. «Гэта чалавек вельмі цёплы і непасрэдны, але адначасова шчыры і пэўны. У гэтым ён нагадвае Яна ХХІІІ, які пакарыў свет сваёй прастатой, але з адвагай, годнай прарока, склікаў Сабор», — адзначыў іерарх.

(AG)   

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.