Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік пакуль не мае намеру пераязджаць у Апостальскі палац
Святы Айцец
26.03.2013 19:46

Святы Айцец Францішак пакуль не мае намеру пераязджаць у Апостальскі палац. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Як адзначыў святар, Пантыфік сказаў аб гэтым на заканчэнне сённяшняй ранішняй Імшы ў капліцы Дома св. Марты, дзе зараз пражывае.

Ксёндз Ламбардзі паведаміў, што Папа пражывае ў Доме св. Марты ва ўжо больш прасторных пакоях, чым раней, дзе дзякуючы гэтаму можа прымаць гасцей. Для працы, сустрэч з групамі і аўдыенцый для важных асобаў Святы Айцец выкарыстоўвае памяшканні на другім паверсе Апостальскага палаца.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.