Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: цудоўна быць святымі, але гэтак жа цудоўна зведаць Божае прабачэнне
Святы Айцец
26.03.2013 20:00

Адкрыць сэрцы на Божае прабачэнне заахвоціў падчас ранішняй святой Імшы ў капліцы Дома святой Марты папа Францішак. Пантыфік кожны дзень цэлебруе там літургію і сёння звярнуў увагу на постаць Юды, які здрадзіў Хрысту.

Святы Айцец адзначыў, што гэтая здрада адбылася ноччу. Аднак, заўважыў Папа, гаворка ідзе пра штосьці глыбейшае — пра ноч сэрца, якое закрылася на Бога. У той жа час само называнне граху па імені адкрывае магчымасць прабачэння, што можа зведаць кожны чалавек.

«Цудоўна быць святымі, — дадаў Папа, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Але гэтак жа цудоўна зведаць прабачэнне, сустрэўшы Езуса».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.