Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: хто не моліцца Богу, моліцца д’яблу
Святы Айцец
27.03.2013 11:30

«Хто не моліцца Богу, моліцца д’яблу», — казаў Святы Айцец Францішак у сваёй першай папскай гаміліі. У Пальмовую ж нядзелю Пантыфік падкрэсліў, што вернікі не павінны слухаць д’ябла, які пераконвае, што мы бяссільныя перад несправядлівасцю і грахом. Пра тое, чаму Папа звяртае вялікую ўвагу на дзейнасць злога, паразважаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер.

«Гэта велізарная сіла, якая можа запанаваць над чалавекам і адвесці яго ад дабра, са шляху да Бога, — адзначыў арцыбіскуп. — Новы Запавет, у тым ліку сам Езус, апісвае д’ябла як забойцу і айца хлусні. Гэтая вялікая сіла выступае супраць жыцця, любові і праўды. Часам мы бачым некаторыя сілы, якія здаюцца нам цяжкімі для разумення, а ў той жа час яны зусім рэальныя. Гэта менавіта тыя сілы, якія дзеля прэстыжу і жадання ўлады выклікаюць войны і беззаконне. Гэта таксама хлуслівыя ідэалогіі і ідэалы, якія навязваюцца людзям, што вядзе да катастрафічных наступстваў».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння дадаў, што д’ябал — не міф, але «рэальная сіла, якая спакушае чалавека да злога».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.