Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы: Папа пакінуў вязням калоніі маленькі пасхальны дар
Святы Айцец
29.03.2013 14:46

«Папа падзякаваў усім, асабліва моладзі, за ўдзел у Імшы, і заахвоціў іх не даць скрасці ў сябе надзею», — распавёў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пра візіт Святога Айца ў рымскую калонію для непаўналетніх, дзе ў Вялікі чацвер Пантыфік цэлебраваў Імшу Вячэры Пана. У літургіі ўдзельнічала каля 150 чалавек.

Святар паведаміў, што падчас візіту Папа, акрамя таго, што абмыў маладым вязням ногі, пацалаваў іх і паціснуў ім рукі, «даючы маленькі пасхальны дар».

Ксёндз Ламбардзі дадаў, што Пантыфік хацеў цэлебраваць Імшу ў Вялікі чацвер у месцы, асабліва звязаным з міласэрнасцю, спаўненнем любові і служэння, і менавіта таму вырашыў прыбыць у рымскую калонію.

Вельмі добрым, па словах святара, было тое, што сярод тых, каму Папа абмыў ногі, былі мусульмане і дзяўчаты. Кіраўнік Прэс-службы падкрэсліў, што моладзь калоніі выглядала ўзрушанай.

Таксама маладыя вязні сталі першымі, каму папа Францішак асабіста ўдзяліў у сваім Пантыфікаце святую Камунію.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.