Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа маліўся ля месца спачывання Яна Паўла ІІ у гадавіну яго смерці
Святы Айцец
03.04.2013 11:34

2 красавіка ўвечары Святы Айцец Францішак здзейсніў візіт да месца спачывання бл. Яна Паўла II у восьмую гадавіну яго смерці. Святога Айца суправаджаў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, і кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб, асабісты сакратар Пантыфіка.

Папа правёў некаторы час на малітве ў капліцы св. Себасцьяна, дзе знаходзіцца саркафаг з целам памерлага Пантыфіка. Выходзячы з сабора, Святы Айцец, па інфармацыі Ватыканскага радыё, затрымаўся ля месцаў пахавання бл. Яна XXIII і св. Пія X.

Як і візіт Пантыфіка да грабніцы св. Пятра і Ватыканскіх гротаў, які адбыўся 1 красавіка, наведанне месца спачывання Яна Паўла ІІ таксама дэманструе глыбокую духоўную пераемнасць Пятровага служэння Пантыфікаў, якім папа Францішак жыве і якое інтэнсіўна адчувае ў сабе. Аб гэтым таксама сведчаць яго сустрэчы і тэлефонныя размовы са сваім папярэднікам Бэнэдыктам XVI, адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.