Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца ў красавіку–маі
Святы Айцец
03.04.2013 14:44

У Апостальскай Сталіцы стаў вядомы каляндар літургічных цэлебрацый, якія ўзначаліць Святы Айцец у красавіку і маі. 7 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у 17.30 адбудзецца інгрэс папы Францішка на кафедру Біскупа Рыма ў базыліцы св. Яна на Латэране.

14 красавіка ў 17.30 Пантыфік узначаліць Імшу ў базыліцы св. Паўла за Мурамі.

21 красавіка ў 9.30 Папа ўдзеліць святарскае пасвячэнне ў базыліцы св. Пятра.

28 красавіка ў 10 гадзін Святы Айцец узначаліць літургію на плошчы Св. Пятра, падчас якой удзеліць сакрамэнт канфірмацыі.

4 мая ў 18 гадзін Папа наведае базыліку Санта Марыя Маджорэ, дзе ўзначаліць малітву Ружанца.

5 мая ў 10 гадзін Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію на ватыканскай плошчы для касцёльных брацтваў.

12 мая ў 9.30 на плошчы Св. Пятра адбудзецца кананізацыя мучанікаў з Атранта (Італія), якія аддалі жыццё за веру ў 1480 г., і дзвюх заснавальніц законных супольнасцяў.

18 мая, у вігілію Спаслання Духа Святога, у 18 гадзін Пантыфік узначаліць малітоўнае чуванне з удзелам членаў касцёльных рухаў на плошчы Св. Пятра.

19 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у 10 гадзін Папа ўзначаліць на плошчы Св. Пятра літургію з удзелам членаў касцёльных рухаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.