Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: толькі Езус збаўляе
Святы Айцец
05.04.2013 16:24

Толькі ў Хрысце збаўленне, — падкрэсліў Святы Айцец Францішак падчас літургіі, якую ён цэлебраваў 5 красавіка ў Доме св. Марты ў Ватыкане. Разважаючы над літургічнымі чытаннямі гэтага дня, Папа адзначыў, што толькі ў імя Езуса мы збаўлены.

Пантыфік нагадаў, што апостал Пётр, знаходзячыся ў вязніцы, даў сваё хрысціянскае сведчанне перад іўзейскімі лідарамі, калі паказаў, што аздараўленне хворага адбылося дзякуючы закліку імя Хрыста. «Гэтае імя збаўляе нас», — падкрэсліў Папа і дадаў, што Пётр прамаўляе гэтае імя не сам ад сябе, але «напоўнены Духам Святым». «Фактычна мы не можам вызнаваць Езуса, не можам казаць пра Яго, не можам абвяшчаць Яго без Духа Святога. Гэта Дух пабуджае нас вызнаваць ці казаць пра Езуса, які заўсёды на шляху нашага жыцця», — заўважыў Пантыфік.

Папа расказаў пра аднаго чалавека, які ўжо 30 гадоў працуе ў курыі ў Буэнас-Айрэсе і часта прамаўляе імя Езуса. На пытанне, чаму ён так робіць, гэты чалавек адказаў: «Калі кажу „Езус“, адчуваю сябе моцным, адчуваю, што магу працаваць, і ведаю, што Ён са мной, мяне падтрымлівае“». Па словах Папы, сведчанне гэтага чалавека пацвярджае, што «ў гэтым свеце, дзе так шмат збаўцаў, збаўляе толькі імя Езуса».

У наш час, дадаў Пантыфік, многія спрабуюць вырашыць свае праблемы з дапамогай чараўнікоў ці варажбы. Аднак «толькі Езус збаўляе — і мы павінны сведчыць аб гэтым». «Даверымся ж імені Езуса, будзем заклікаць гэтае імя, дазваляючы Духу Святому пабуджаць нас да таго, каб з даверам маліцца ў імя Хрыста», — заахвоціў Святы Айцец удзельнікаў літургіі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.