Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заклікаў да рашучых дзеянняў супраць сексуальных злачынстваў
Святы Айцец
05.04.2013 18:37

5 красавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыях прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупа Герхарда Мюлера і прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынала Леанарда Сандры. Папа зааахвоціў арцыбіскупа Мюлера да рашучых дзеянняў cупраць сексуальных злачынстваў.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Пантыфік заклікаў прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння да «абароны непаўналетніх, дапамогі ахвярам насілля, карання тых, хто яго здзяйсняе, да выпрацоўкі епіскапатамі неабходных дырэктыў у гэтай справе».

«Гэта незвычайна важна для сведчання Касцёла і яго ідэнтычнасці, — адзначаецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы. — Святы Айцец падкрэсліў, што тыя, хто сталі ахвярамі сексуальных злачынстваў, займаюць асаблівае месца ў яго памяці і малітве».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.