Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа асабіста падзякаваў супрацоўнікам Дзяржаўнага сакратарыяту за працу
Святы Айцец
12.04.2013 19:58

12 красавіка папа Францішак наведаў Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана, каб падзякаваць яго супрацоўнікам. З Пантыфікам сустрэліся каля 300 працаўнікоў гэтай установы — святары, свецкія і кансэкраваныя асобы.

Дзяржаўны Сакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ скіраваў да Папы словы прывітання і прадставіў яму прысутных, падкрэсліўшы вялікі ўклад кожнага з іх у агульную працу. У сваю чаргу Пантыфік выказаў ім удзячнасць за вялікі аб’ём выкананай працы і адданасць справам Апостальскай Сталіцы.

«Я прыйшоў сюды для таго, каб вам падзякаваць, бо ведаю, што ў гэтыя дні — а заўтра будзе ўжо месяц — вы мелі вельмі шмат працы, шмат дадатковых гадзін, — сказаў прысутным Папа, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Вы працавалі ад усяго сэрца, і за гэта плацяць словамі „вялікі дзякуй“, але таксама ад шчырага сэрца. Таму я хацеў прыйсці сюды, каб прывітаць вас і падзякаваць кожнаму асобна за ўсю тую працу, якую вы выконвалі».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.