Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскі іерарх пра разуменне сапраўднай дэмакратыі папам Францішкам
Святы Айцец
27.04.2013 14:11

Папа Францішак, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, жадаў паспрыяць абнаўленню палітычнага і дэмакратычнага жыцця ў Аргенціне, у якім, паводле яго, павінны прымаць удзел усе сацыяльныя класы. Гэта вынікае з прамовы кардынала Берголіа ў 2010 г. з нагоды 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці Аргенціны, якая ўвайшла ў кнігу «Мы — грамадзяне, мы — як народ».

Сакратар Папскай рады «Iustitia et pax» арцыбіскуп Марыё Тоза, які напісаў прамову да выдання, адзначыў, што, на думку кардынала Берголіа, дэмакратыя павінна распаўсюджвацца перш за ўсё на сацыяльную сферу. Паводле яго, ідэал дэмакратыі адлюстроўваюць адносіны кіраўніцтва краіны да сваіх грамадзян.

«Грамадзяне, якія апынуліся ў беднасці, практычна выключаны з дэмакратыі, якая прадугледжвае не толькі выбар прадстаўнікоў у кіруючыя органы краіны, але і спрыянне таму, каб ўнесці свой уклад у рэалізацыю агульнага дабра разнастайным чынам: грамадскім, эканамічным і культурным», — нагадаў арцыбіскуп Тоза, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё, думку Папы. Паводле сённяшняга Пантыфіка, сапраўдная дэмакратыя павінна стварыць сацыяльныя ўмовы, якія спрыялі б абароне правоў усіх грамадзян, асабліва самых бедных, каб яны маглі быць будаўнікамі свайго лёсу і галоўнымі героямі дэмакратыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.