Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў «Твітэры»: Дух Святы сапраўды перамяняе нас
Святы Айцец
28.04.2013 14:01

28 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Дух Святы сапраўды перамяняе нас. З нашым супрацоўніцтвам Ён таксама хоча перамяніць свет, у якім мы жывём», — так гучаць словы Святога Айца Францішка.

Падчас жа сённяшняй святой Імшы, на якой удзяліў 44 вернікам з усяго свету сакрамэнт канфірмацыі, Папа адзначыў, што Дух Святы, які сыходзіць ад Бога, прыходзіць да нас і робіць новымі ўсе нашы рэчы, нас перамяняе. «Усё становіцца новым, ператвараецца ў дабро, прыгажосць, у праўду; ужо няма больш нараканняў і жалобы», — сказаў Папа і дадаў, што Дух Святы перамяняе свет, у якім мы жывём, таксама і праз нас.

«Адкрыем Яму дзверы, дазволім Яму, каб кіраваў намі, дазволім, каб Яго безупыннае дзеянне зрабіла нас новымі людзьмі, каб нас ажыўляла Божая любоў, якую дае нам Дух Святы», — заклікаў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.