Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец пра місіянерства хрысціян
Святы Айцец
05.05.2013 17:06

Пра місіянерства, да якога пакліканы кожны вернік, напісаў Святы Айцец Францішак у «Твітэры» 5 мая. «Кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам у такой ступені, у якой ён або яна сведчыць пра Божую любоў. Будзьце місіянерамі Божай пяшчоты!» — так гучыць новы запіс у папскім профілі.

У гэты ж дзень падчас святой Імшы з удзелам членаў каталіцкіх брацтваў з усяго свету Пантыфік заклікаў удзельнікаў літургіі: «Будзьце актыўна прысутнымі ў супольнасці, як жывыя клеткі, жывыя камяні. У парафіях, дыяцэзіях будзьце сапраўднымі лёгкімі веры і хрысціянскага жыцця, свежым паветрам! Будзьце місіянерамі міласэрнасці Бога, які заўсёды прабачае, чакае і вельмі любіць».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.